НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Рэгіён

Сябар руху «За Свабоду» Георгій Станкевіч аштрафаваны на 50 базавых велічынь

Штраф, які складае 7 з паловай мільёнаў рублёў наклала на яго суддзя Бешанковіцкага райсуду Наталля Рэут. Яна празнала яго вінаватым у парушэнні заканадаўства аб СМІ – за выдавецтва і распаўсюд газеты “Крывінка”.

Разгляд справы, распачатай супраць Георгія Станкевіча мясцовымі міліцыянтамі, распачаўся 2 красавіка. Суддзя Наталля Рэут не задаволіла хадайніцтва пра перакладчыка для Георгія Станкевіча, які ўжо 18 гадоў прынцыпова карыстаецца выключна беларускай мовай. І катэгарычна адмовілася перанесці працэс, каб на яго змог трапіць адвакат з Мінску, абазнаны ў заканадаўстве аб СМІ. А потым выдаліла з залы і самога Георгія Станкевіча – нібыта за парушэнне правапарадку.

Увогуле ж, як Георгій Станкевіч высветліў з матэрыялаў справы, “сігналам” для міліцыі стала “ананімка”, дасланая нібыта ягонымі аднавяскоўцамі ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Праўда, пра “Крывінку” там не было ніводнага радка: невядомыя проста прасілі “спыніць Станкевіча”.

Чамуцсці “спыняць” вырашылі менавіта праз пакаранне за газету. Якраз гэта Георгій Станкевіч і лічыць палітычнай замовай:

"Мала таго, што гэта "ананімка", дык яшчэ і вельмі дзіўная з выгляду: яна адрасавана ў Адміністрацыю прэзідэнта, але там намалявана нейкая кветачка, напісана, што мяне трэба "спыніць", і штэ гэта будзе падарунак мне ад Дзеда Мароза… Лухта поўная! Не паверу, каб бабулі з маёй вескі нешта такое напісалі і даслалі ў сур'ёзную ўстанову. Але ж там "адрэагавалі": даслалі ў Віцебскі аблвыканкам, у абласную ўправу міліцыі, адтуль – ужо ў наш райаддзел… І вось міліцыя мяне вырашыла "спыніць" – чамусьці пакараць менавіта за газету, хаця ў "ананімцы" яна і не згадвалася. Я разумею, што ўладам "Крывінка" не падабаецца, бо ў ёй я уздымаю вострыя мясцовыя праблемы. Менавіта ў гэтым мяне трэба "спыніць", як напісана ў той ананімцы ".

Супрацоўнікам мілцыі давялося пачакаць, пакуль выйдзе чарговы нумар выдання – а "Крывінка" выдаецца нерэгулярна, у залежнасці ад матэрыяльных магчымасцяў Георгія Станкевіча. І толькі 22 сакавіка міліцыянты змаглі адсачыць факт распаўсюду новага нумара на бешанковіцкім кірмашы. Тут жа быў складзены пратакол, што газету рабілі "ва неўстаноўленым месцы ў неўстаноўлены час", але распаўсюдзілі з парушэннямі заканадаўства аб СМІ, і што вінаваты ў гэтым Георгій Станкевіч.

Для вядомага барда, паэта, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, настаўніка Георгія Станкевіча гэта ўжо трэцяе спагнанне па падобным абвінавачанні. Прэтэнзіі, як ён сам заўважыў, пачынаюцца падчас нейкіх значных грамадскіх падзеяў. Так, першую адміністрацыйную справу супраць яго і "Крывінкі" распачалі ў 2010 годзе. Тады якраз ішла выбарчая кампанія, і спадар Станкевіч балатаваўся ў дэпутаты райсавету. Скончылася справа судом і штрафам памерам 20 базавых велічынь.

Наступны штраф у 2012 г. быў ужо ў два разы большы – 40 базавых велічынь. Сёлета Г. Станкевіч таксама браў удзел у выбарчай кампаніі, балатаваўся ў раённы і абласны саветы. Штраф, паводле ч.2 арт.22.9 адміністрацыйнага заканадаўства гэтым разам яму далі максімальны. Судовая пастанова была агалошана 3 красавіка.

Категория: Рэгіён | Добавил: Admin (06.04.2014)
Праглядаў: 723 | Теги: газета “Крывінка”, суд, Георгий Станкевич, Рух За Свабоду | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка