Інавацыйная агенцыя камунікацыі Vanksen, якая існуе больш за 10 год і ўваходзіць у сотню вядучых лічбавых агенцый па версіі Forbs, прадастаўляе магчымасць прайсці стажыроўку ў адным з трох аддзяленняў у Парыжы ці Люксембугу.
Да ўдзелу ў стажыроўцы запрашаюцца спецыялісты па маркетынгу, публічным сувязям (PR) і вэб-дызайну.
Умовы: - валоданне французскай і ангельскай мовамі (дадатковыя мовы вітаюцца); - працягласць стажыроўкі ня меней за 6 месяцаў. Пачатак у чэрвені 2013 года; - фінансавыя ўмовы: 750 еўра на месяц + абед.
Каб патрапіць на стажыроўку дасылайце рэзюмэ і суправаджальны ліст на электронную скрыню jobs@vanksen.com |