НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Рэгіён

Суд па аршанскім пікеце зацягнуўся на два месяцы

Ні суддзя, ні  выкліканыя на працэс прадстаўнікі міліцыі, паліклінікі і камунальнага прадпрыемства "Спецаўтабаза"  не могуць адказаць, як можна выканаць невыканальнае рашэнне гарадскіх уладаў "Аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў у г. Орша"

Яшчэ 17 снежня мінулага году распачаўся суд паводле скаргі мясцовых актывістаў Юрыя Нагорнага  і Яўгена Анішчанкі, якія  спрабавалі аспрэчыць забарону на пікет па праблеме функцыянавання аварыйнага маста цераз Днепр. Акцыю, запланаваную  яшчэ на 30 кастрычніка 2013 года, чыноўнікі  не дазволілі, бо  аршанскія актывісты не змаглі заключыць дамовы  з міліцыяй, медыкамі і камунальным прадпрыемствам "Спецаўтабаза" на абслугоўванне масавага мерапрыемства.

У судзе ім было прапанавана "падзяліць" справу на дзве часткі. Скаргу на забарону выканкама аспрэчыць не ўдалося.  Затое цяпер яны  спрабуюць праз суд змусіць адказныя структуры да заключэння дамоваў, без якіх скарыстацца правам на правядзенне масавых мерапрыемстваў проста немагчыма, тлумачыць актывіст раху "За Свабоду" Юры Нагорны:

"З райаддзела міліцыі і з цэнтральнай паліклінікі нам адказалі, што дамовы будуць заключаць толькі тады, калі ўлады дазволяць акцыю. З камунальнага прадпрыемства "Спецаўтабаза" мы ўвогуле не атрымалі  ніякага адказу. Прадстаўнікоў гэтых структур мы і выклікалі ў суд.  І тут высветліліся зусім нечаканыя акалічнасці:  юрысты з міліцыі і паліклінікі ў адзін голас гавораць, што ў іх нават няма прэйскуранту на паслугі паводле замоваў прыватных асоб. Пры гэтым падкрэсліваюць, што паслугі насельніцтву – гэта не асноўны від дзейнасці міліцыі і медыкаў. Прадпрыемства "Спецаўтабаза", як высветлілася, таксама не мае прэйскуранта на прыборку тэрыторыі па прыватных замовах. Навошта ж у рашэнні гарвыканкаму пералічаны гэтыя службы, з якімі арганізатары мусяць супрацоўнічаць, калі самі службы не падрыхтаваныя гэта рабіць? Выглядае, што рашэнне пра парадак арганізацыі масавых акцый  недасканае і непрадуманае, а таму невыканальнае. Але ж на яго спасылаюцца ўлады, калі нам адмаўляюць!"

Юры Нагорны і Яўген Анішчанка, прыхільнік БХД і патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Аршанскага райсавету, хочуць правесці  пікет  па праблеме аварыйнага маста цяпер ужо 29 сакавіка. Да таго часу яны мяркуюць скончыць судзіцца і дамагчыся, каб адказныя службы ўсё ж заключылі з імі дамовы. Наступнае пасяджэнне ў Аршанскім судзе прызначана на 12 лютага.

Праблема функцыянавання аварыйнага маста цераз Днепр ніяк не страціць свае актуальнасці і праз паўтара месяцы: цяпер ён зачынены на рамонт, але тэрміны рамонту – неакрэсленыя, што са сродкамі на гэты рамонт –  невядома. Транспартны рух па ім забаронены – аўтобусы і машыны ходзяць па іншых маршрутах, але мінакі па-ранейшаму вымушаны карыстацца мастом з дзіркамі і месцамі без парэнчаў,  што з'яўляецца небяспечным для жыцця.

Категория: Рэгіён | Добавил: Admin (05.02.2014)
Праглядаў: 668 | Теги: орша, Рух За Свабоду, суд | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка