Восенню 2013 года на Шры Ланцы адбудзецца Сусветны моладзевы Саміт (WSYA). Конкурс аб'ядноўвае маладых мультымедыйных прафесіяналаў, якія выкарыстоўваюць Інтэрнэт і мабільныя тэхналогіі, каб увесці ў практыку мэты развіцця тысячагоддзя ААН (МРТ).
Катэгорыі конкурса ахопліваюць такія пытанні, як беднасць, адукацыя, гендэрная роўнасць, культура, навакольнае асяроддзя і сацыяльная справядлівасць.
Дызайнеры, распрацоўшчыкі, журналісты і пісьменнікі зацікаўленыя ў лічбавых медыя могуць прадставіць свае праекты. Прадстаўлены прадукт, праект або дадатак можа быць на любой мове. Рэгістрацыйная інфармацыя павінна быць на ангельскай мове.
Пераможцы будуць запрошаны на Саміт WSYA на Шры-Ланцы. Праезд і пражыванне будуць пакрыты за кошт арганізатараў.
Больш падрабязную інфармацыю пра конкурс чытайце тут.