13 кастрычніка адбыўся Абласны сход "Руха "За Свабоду" па вылучэнні дэлегатаў на нацыянальную справаздачна-выбарную канферэнцыю, якая пройдзе ў Мінску 20 кастрычніка.
На сходзе былі выбраны дэлегаты ад Віцебшчыны такіх гарадоў як Полацк, Шаркаўшчына, Ворша і інш.
На сходзе абмяркоўваліся і пытанні мінулых выбараў.
Таксама Юрасем Губарэвічам былі выказаны стратэгічныя кірункі ў працы руху «За Свабоду» ён назваў удзел у кампаніі «Адзіны кандыдат», працяг працы «Народнай праграмы», пашырэнне сеткі Еўрапейскіх клубаў у рэгіёнах і праваабарончую дзейнасць.
А таксама гэты перыяд дзейнасці будзе арыентаваны на прэзідэнскія выбары. |