Валанцёры - студэнты Віцебскага педагагічнага ўніверсітэта правялі з вучнямі сярэдняй школы №45 заняткі.
У першай частцы яны паведамілі дзецям аб птушках якія жывуць на тэрыторыі Віцебскай вобласці, аб тым, чым яны кормяцца зімой і чаму чалавек мусіць прыйсці ім на дапамогу пад час халоднай сьнежнайзімы.
Другая частка - практычная. Дзяцей вучылі як можна збудаваць кармушку і чым можна карміць птушак. Мы запыталіся ў кіраўніка Віцебскай арганізацыі "Руха за Свабоду" Хрыстафора Жаляпава. - Хрыстафор Савельевіч, чаму птушкі? У гэтую халодную зіму усе гуманітарныя арганізацыі раздаюць цеплую ежу бяздомным людзім, а Вы - птушкам. - Так. Мінулыя два гады мы, разам з жаночай арганізацыяй "Гармонія", праводзілі акцыю "Астравок жыцця". Гатавалі гарачую ежу, выязджалі ў горад і частавалі бяздомных людзей. Гэта была вельмі паспяховая акцыя. Яна прывяла да таго, што на гэтую праблему звярнулі увагу улады. У 2010 годзе ў Віцебску адкрыўся прытулак для бяздомных. А у гэтым годзе чырвоны крыж далучыўся да гэтай добрай справы. Мы і вырашылі, што зараз наша задача звярнуць увагу на братоў нашых меньшых - птушак. Ім асабліва цяжка знайсці сабе ежу, калі зямля завалена снегам ці льдом. Вялікая колькасць з іх зімой памірае з-за недахопу ежы. А куды чалавек без птушак? Вось мы і імкнемся іх выратаваць, захаваць.
Спампаваць парады можна тут |