НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Віцебск

Асьветніцкая імпрэза « Ведай сваю Бацькаўшчыну» прайшла ў Астроўна

Усе праведзеныя мерапрыемствы адбыліся дзякуючы намаганьням віцебскага гарадзкога грамадзкага аб'яднаньне жанчын « Ульяна», Астровенскай сельскай бібліятэцы, а таксама дзякуючы актыўнаму ўдзелу настаўнікаў і вучняў мясцовай школы.

Спачатку госьці і вясковыя жыхары завіталі ў гасьцінныя сьцены школьнага музэя, дзе дзеці, апранутыя ў беларускія нацыянальныя строі, ня толькі правялі зьмястоўную і эмацыйную экскурсію, але і выканалі некалькі кранальных песьняў.

Далей экскурсія выйшла за межы школьнага будынку і была перанесена на вясковыя вуліцы і навакольную мясцовасьць, авеяную чароўным павевам гісторыі. Бясконцыя пагоркі, векавечныя дубы і ліпы, азёрныя люстры, руіны старой школы, будынак былога каталіцкага касьцёлу, дзе цяпер месьціцца царква, мясцовыя паданьні і гістарычныя рэаліі – пра ўсё гэта распавядаў настаўнік гісторыі Ігар Валянцінавіч Ганчароў.

Асабліва прыемна было прашпацыраваць па выліцы імя Льва Сапегі. Некалькі азмрочыў настрой той факт, што побач з вясковымі хатамі, на берагах возера паўстаюць дварцы, але ня княжацкія, а вілы асобаў з Расеі, для якіх усе гэты гістарычныя акалічнасьці наўрад ці маюць які-небудзь уцямны сэнс.

Завіталі і ў будынак праваслаўнай царквы, былы каталіцкі кляштар, збудаваны ў 1622 годзе. Рэстаўрацыйныя работы ідуць тут пад кіраўніцтвам тутэйшага сьвятара айца Андрэя.

Пад занавес усе ўдзельнікі і госьці разьмясьціліся ва ўтульнай чытальнай залі бібліятэцы. Тут шчыравала мясцовая збібліятэкарка. Пераможцамі конкурсу сачыненьняў былі зачытаныя найлепшыя вучнёўскія тэксты пра знакамітага зямляка.Галоўны захавальнік фондаў Бешанкавіцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музею Станіслаў Пятровіч Леаненка, абапіраючыся на гістрычныя матэрыялы, распавёў пра цікавыя архіўныя сьведчаньні датычныя Сапегі і акалічнасьцяў яго жыцьця.

Госьць імпрэзы гісторык з Бярэсьця Генадзь Праневіч засяродзіў увагу прысутных на культурнай спадчыне канцлера ВКЛ, якую ягоныя нашчадкі мусяць вывучаць, каб зразумець той запавет, які ён шле нам праз стагодзьдзі. У прыватнасьці ён сказаў :

« Хоць гэты год і не юбілейны, мы прыехалі на сьвята знанага чалавека, дзяржаўнага дзеяча, мысьліцеля, літаратара, які даў беларускаму слову ня толькі друкаваную аздобу, а даў палёт, вышыню даў. Ягоная прадмова, напісаная да « Статуту...» - гэта выдатны ўзор беларускай палітычнай публітыстыцы. Род Сапегаў дзейнічаў у гісторыі Беларусі і сумежных краінаў Польшчы, Расеі на працягу 600-т гадоў. Гэта ці не адзіны магнацкі род, вывучаючы прадстаўнікоў якога мы можам прасачыць усю гісторыю нашай краіны. У 19 стагоддзі, калі ўжо ішло разьвітаньне з пассіянарнасьцю роду Сапегаў, на дні народзінаў Адама Міцкевіча прысутнічаў патомак Льва Сапегі, таксама Леў. Дык вось ён быў вельмі ўдзячны за тое, як шануецца памяць пра ягонага далёкага продка. Міцкевіч як добры імправізатар, выдатна прадставіў праз імправізацыю асобу Льва Сапегі, якая нас беларусаў падвышае і дае спадзеў на лепшую будучыню. Праз гэткія мерапрыемствы мы падтрымоўваем памяць пра Льва Сапегу».

Напрыканцы мясцовыя артысты выканалі тры беларускамоўных сьпевы. Наогул, усё мерапрыемства пакінула добрае ўражаньньне, асабліва ўразілі дзеці, уразілі сваёй адкрытасьцю і шчырасьцю.

 

Категория: Віцебск | Добавил: Admin (17.12.2015)
Праглядаў: 677 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка