У апошнія часы на пад’ездах нашых дамоў з’яўляюцца аб’явы ад
ЖКГ такога зместу: " Тыя хто ў свой час не загасіць запазычаннасць за
камунальныя паслугі, то іхнія прозвішчы будуць надрукаваныя у мясцовай газеце,
а таксама спісы будуць вывешаны ў грамадскіх месцах на "дошцы ганьбы(доску
позора.рус)”.
Але ЖКГ забывае і
сябе ўнесці на "дошку ганьбы”, так як гаспадарка не спраўляецца, альбо не жадае
выконваць свае абавязкі. А справа вось у чым: ужо некалькі месяцаў ЖКГ не можа
вывесьці мусар з двара па вуліцы Евстегнеева - Дімітрава, якая знаходзіцца ў 5
хвілінах хадзьбы ад вакзалу. Упершыню я
пабачыў гэта ў самым пачатку верасня. Мусар застаўся пасля таго як зняслі
баракі, людзі за час расцянулі шыфер, дошкі, усё тое што засталося пасля
разбурэння і магло спатрэбіцца ў гаспадарцы. А вось мусар які абяцалі ў хуткім
часе вывезці так і ляжыць…
Каля гэтага хламу цяпер і хадзіць, і з вокнаў жыльцам
глядзець на смецце непрыемна. |