НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Віцебск

Гістарычны аўторак у Віцебску

28 красавіка гісторык Максім Макараў і выдавец Валер Булгакаў прадставілі наведнікам віцебскага “Еўрапейскага клубу” найноўшыя гістарычныя выданні: “Месцкія ўлады Полацка (1580-1772 гг.): арганізацыя, персанальны склад”, тэматычны выпуск “Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый”, манаграфію Дароты Міхалюк “Беларуская Народная Рэспубліка 1918 - 1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці”.

Таксама на сустрэчы можна было азаёміцца з дзясяткамі іншых выданняў, у тым ліку:

– Наталля Сліж. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст. (агульны аб'ём 672 старонкі);

– ARCHE № 3/2014 («Віцебскія гісторыі»; агульны аб’ём 384 старонкі)

– Віктар Цемушаў «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)» (агульны аб’ём 464 старонкі);

– Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў. «Расійска-беларускі слоўнік», 2-е, дапрацаванае выданне (агульны аб'ём 704 старонкі);

– Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследаванні (агульны аб’ём 470 старонак) ;

– Рымвідас Пятраўскас. «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя» (агульны аб’ём 386 старонкі), другое выданне;

– Алег Латышонак. «Жаўнеры БНР» (агульны аб’ём 373 старонкі);

– Марк Бартушка. «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.» (агульны аб’ём 194 старонкі) ;

– Сяргій Плахій. «Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі» (агульны аб’ём 300 старонак);

– Алег Латышонак, Яўген Мірановіч. «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.» (агульны аб’ём 368 старонак)

– Уладзімір Ляхоўскі. Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ ст. – 1-й палове ХХ ст. (да 1939 г.). (агульны аб'ём 480 старонак). – 2-е выд., папраўленае і дапоўненае;

– Аляксандр Краўцэвіч. «Краіна пагранічча» (агульны аб’ём 519 старонак);

– Конрад Бабятынскі. «Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)» (агульны аб’ём 168 старонак).

Прэзентацыя кніг была вельмі прыязна сустрэта наведнікамі клуба, пытаньні задавалі як пра гісторыю стварэння кніг, так і пра планы на будучае.

Дзяніс Сенненскі

Категория: Віцебск | Добавил: Admin (04.06.2015)
Праглядаў: 1373 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка