НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Віцебск

Яшчэ тры суды прызначаныя за фота на фоне віцебскага графіці

Ідэя фатасэсіі заключалася ў тым, каб працягнуць тэму, узьнятую невядомым мастаком-графіцістам: ён намаляваў, як зробленая з газэты птушка вырываецца з клеткі. Удзельнікі фатасэсіі таксама трымалі ў руках папяровыя клеткі і зробленых з газэты птушак-арыгамі. Фатаздымкі былі разьмешчаныя ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» на старонках некаторых журналістаў. Цяпер на гэтых людзей завялі адміністрацыйныя справы за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі паводле артыкула 23.34 КаАП.

Суд над Аленай Шабуняй прызначаны на 28 лістапада. У той самы дзень за тое самае правапарушэньне будуць судзіць і журналістку Алену Сьцяпанаву. Віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец мусіць зьявіцца ў суд 1 сьнежня.

Днём раней пра даты судоў даведаліся журналісты Зьміцер Казакевіч і Кастусь Мардзьвінцаў (28 лістапада і 1 сьнежня адпаведна).

Сэрыя фатаздымкаў, якія ў міліцыі лічаць «доказамі правапарушэньня», упершыню была апублікаваная на старонцы «Нашы ў горадзе» ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Яна называецца «Фатасэсія на фоне любімага гарадзкога графіці».

Іна Студзінская

http://www.svaboda.org/content/article/26701702.html#hash=relatedInfoContainer



Источник: http://www.svaboda.org/content/article/26701702.html#hash=relatedInfoContainer
Категория: Віцебск | Добавил: Admin (24.11.2014)
Праглядаў: 538 | Теги: Віцебск, адміністрацыйная справа, фотасесія, графіці, суд, Алена Сьцяпанава | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка