Сабраць поўную залу на канцэрт, арганізаваць вялізную выставу, прапіярыць дакументальны кінапаказ, знайсці памяшканне пад вегетарыянскі фуд-маркет. Прычым, зрабіць гэта ў родным горадзе і не разарыцца.
Як гэта зрабіць лепей, ведаюць тыя, хто ўжо не раз ладзіў падобнае. Гэта вельмі розныя людзі, але, самае галоўнае, яны дасведчаныя і не сквапныя на інфармацыю — падзеляцца ўсім, што ведаюць.
Прыміце ўдзел у Курсе менеджараў культуры і арт-падзей „Lumini” (Віцебск) — даведаецеся пра справу з першых рук: Уладзімір Шаблінскі, дырэктар канцэртнай агенцыі «Шаблі», Павел Белавус, «Арт-Сядзіба», Аляксандр "Папа Бо” Багданаў, прадусар, Вера Анціпава і Філ Марозаў, «Дом Фішэра», Алесь Плотка, PR-мэнэджар культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», Павел Касцюкевіч, кнігарня «Логвінаў» і шмат іншых. Курс „Lumini” разлічаны на маладых людзей узростам ад 16 да 26 гадоў. Першая частка праходзіць з сакавіка па чэрвень 2014 г. Другая частка — ўвосень 2014 г. Заняткі праходзяць у Віцебску па выходных. Пасля лекцый і семінараў запланаваная практыка ў культурніцкіх установах Беларусі. Для ўдзелу выдаткуйце 15 хвілін вольнага часу і дашліце на пошту: luminikurs@gmail.com наступныя дадзеныя пра сябе: Імя, прозвішча Дата нараджэння Месца працы/вучобы, род дзейнасці Спасылка на ваш профіль Вконтакте і/альбо Facebook Нумар асабістага мабільнага тэлефона Асабісты e-mail, які вы рэгулярна правяраеце! Ваш досвед у культурніцкай і арт-сферы Чатыры-сем сказаў пра матывацыю — навошта вам патрэбны ўдзел у курсах. Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел у курсе прадугледжвае наведванне ўсіх заняткаў! Апошняя дата прыёму заявак — 16 сакавіка, 23:59 па беларускім часе. Вынікі адбору — 19 сакавіка. Па ўсіх дадатковых пытаннях не саромцеся звяртацца на e-mail: luminikurs@gmail.com |