НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Віцебск

На правы чалавека ў Віцебску не даюць ніводнай хвіліны

Паводле Паўла Левінава, заяўкі падаваліся ў адміністрацыі Кастрычніцкага, Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў:

"З усіх адміністрацый даслалі лісты пра забарону. Прычына адна і тая ж – адсутнасць дамоваў на абслугоўванне акцый службамі ЖКГ, медыкамі і міліцыяй. Гэтых дамоў чыноўнікі патрабуюць на падставе рашэння гарвыканкаму №881 "Аб арганізацыі масавых акцый у г.Віцебску" Але ў дадзеным выпадку патрабаванне выглядае абсурдным: за адну хвіліну мне, адзінаму ўдзельніку пікета, не стане кепска са здароўем, я не здолею насмеціць столькі, каб спатрэбіліся грунтоўная прыборка сіламі дворнікаў, і на працягу такога кароткага часу мяне не трэба ахоўваць сіламі міліцыі – нават сур'ёзнай сваркі з мінакамі за адну хвіліну не атрымаецца".

Забарона на чыста сімвалічныя аднахвілінныя пікеты – гэта яшчэ адно пацверджанне таго, што мясцовыя ўлады вырашылі не дапускаць у горадзе падобных акцый любым коштам. Праз невыканальнае рашэнне гарвыканкаму №881 забаронены і яшчэ некалькі пікетаў 10 снежня. Ліст з пісьмовай забаронай акцыі атрымаў з адміністрацыі Кастрычніцкага раёну старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў. Тэма пікета , які ён хацеў правесці -- гэта "пратэст супраць палітычных рэпрэсій у краіне, акцыя салідарнасці з палітвязнямі і патрабаванне іх неадкладнага вызвалення і поўнай рэабілітацыі".Забарону на правядзенне акцыі з Першамайскай раённай адмміністрацыі атрымалі таксама каардынатар Руху "За свабоду" па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў і актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Аляксей Гаўруцікаў.

http://spring96.org/be/news/67719



Источник: http://spring96.org/be/news/67719
Категория: Віцебск | Добавил: Fox (09.12.2013)
Праглядаў: 537 | Теги: правы чалавека, праваабаронцы | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка