НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Віцебск

“Патрыятычны” уздым

Нядаўна адбылася ў Віцебску канферэнцыя ТБМ. У самым пачатку нас анастраёвіў гурт маладых спявачак на ўкраінскай мове ў знак салідарнасці з украінскім народам, змагаром за незалежнасць і годнасць Украіны. Пасля канферэнцыі іду наведаць сваю былую школьную настаўніцу рускай мовы і літаратуры. Даведаўшыся, што мяне ў гэты дзень прывяло ў Віцебск, яна ўсклікае: “Нацыяналісты?!”.

Піша Марыя Баравік.

Майдан – сцвярджэнне нацыянальнай годнасці, дамаганне прававога жыцця народу роднай тэрыторыі, доказ мужнай настойлівасці карэннай Украіны.

А “патрыятызм рускіх выдатна спалучаецца з жаданнем прасіць прытулак,” – кажа палітолаг С. Нікалюк у газеце “Новы час” у аналітычным артыкуле “У палоне культурнай матрыцы”. Аўтар дастаткова пераканаўча, з прывядзеннем падрабязных аналітычных даных паказвае прычыну падзей: “Патрыятычны ўздым (шавіністычны ўгар) адчуваюць сёння большасць расіян… дэманструюць падтрымку “палітыцы партыі і ўрада”. Адпадаюць тыя, хто не глядзіць тэлевізар і адарваныя ад усяго. “Масавая вытворчасць уяўлення людзей пра жыццё – найбуйнейшая вытворчасць… вытворчасць нумар адзін, гэта важней за нафту, газ, космас, вайну”, - лічыць културолаг Данііл Дандурэй.

Тэлебачанне робіць “патриотический подъём” расіян. І яшчэ: паспяховая яна, гэтая вытворчасць, таму, што ідзе крок у крок з культурнай матрыцай. Аўтар артыкула спасылаецца на Закон Канстытуцыі РФ, прынятай 17 снежня 2001года (раздзел 3. арт. 65). Выходзіць, што цяперашняе забранне Крыму Расіяй не адпавядае Закону, бо без згоды дзяржавы Украіны, а толькі часткі (Крыму). “Выкананне Законаў ніколі не было моцным бокам рускай культурнай матрыцы”, - піша Нікалюк.

І не толькі “сярэднестатычны расіянін, калі ён старэйшы за чатыры гады, тарашчыцца ў “скрыню” без дзвюх хвілін чатыры гадзіны на суткі”. Тарашчыцца і беларус, у настальгіі па СССР, па тых марах у камунізм і становіцца “усязнаўцам”, “усяведам”, перакананым “праўдай”.

Нядаўна адбылася ў Віцебску канферэнцыя ТБМ. У самым пачатку нас анастраёвіў гурт маладых спявачак на ўкраінскай мове ў знак салідарнасці з украінскім народам, змагаром за незалежнасць і годнасць Украіны. Пасля канферэнцыі іду наведаць сваю былую школьную настаўніцу рускай мовы і літаратуры. Даведаўшыся, што мяне ў гэты дзень прывяло ў Віцебск, яна ўсклікае: “Націяналісты?!”.

Зразумела – ад “скрыні адхінулася”. Але тут ужо, калі б і тэлек выкінуць вон, не дапамагло б. Бо жыццё настаўніцы адкрасавалася пад уздзеяннем прапаганды, у арэоле таго пераканання. “Перад Пуцінам нам трэба стаць на калені! – з жарсцю, задыхаючыся, амаль крычыць мне мая настаўніца, -- мы прапалі б… ЕС – ужас! Рускія, украінцы і беларусы – адзін корань… Только Расія спасёт!” і г. д.

Адно ратуе нашу сувязь з настаўніцай – гэта чалавечнасць, спагада і светлы ўспамін пра тыя школьныя сустрэчы, недатыкаючыся да тэмы грамадскага жыцця, палітыкі. Развітваючыся, яна абдымае мяне, просіць не забываць. І мне шкада яе хворую, ды хочацца хутчэй на паветра. Я думаю, што ў гэтай кватэры ўсе трое няшчасныя: маці, сын і кот. У маці настальгія па былой той (праз літаратурныя ўяўленні) Расіі, хоць сама і беларуска. У сына здольнага, хто надрукаваў у часопісе артыкул “Лічбавае тэлебачанне”, таксама глыбокая ўнутраная няўтульнасць, і бачна няма неабходнага заробку. Паміж маці і сынам непрыхаваны канфлікт. А мне застаецца казаць спачувальныя словы кату. Бо самы няшчасны – гэта кот, аслеплы, які пахвілінна-інтэрвальна галосіць і тыкаецца мордачкай у прадметы, сцены кватэры. І не мае выйсця з цемнаты. І мая любімая настаўніца?..

Ну, няхай знаёмка, грамадзянка Расіі, абараняе здзяйсненне Пуціна на Украіне, там Радзіма яе, і пенсія выдатная. А вось карэнныя беларусы ў маім мястэчку? І з іх выяўляюцца абаронцы імперскіх апетытаў уладнай Расіі.

Дык што б гэта значыла?..

У Расію пры дыктатуры?..

Памятаю час путча, як я ўкладвала вуха ў радыё – намагалася зразумець, што адбываецца. Быў нейкі страх ад недасведчанасці і чаканне яснасці. Сёння маем інтэрнэт, столькі незалежных палітолагаў, аглядальнікаў-журналістаў, якія аналізуюць падзеі, прычыны, ўсе гэтыя хітрасці палітыкі. А мы толькі ў тэлевізар утаропіліся. І я бяссільная скіраваць, напрыклад, сваячніцу ў нейкія іншыя крыніцы СМІ. Яна проста заглядваць туды не хоча.

Расійскай грамадзянцы не намагаюся тлумачыць нешта ў адказ на яе “моцны” зрок, што па вуліцах украінскіх ходзяць бандэраўцы “ з фашыстскай сфастыкай на рукавах”. І яна гэта ўбачыла адсюль на экране тэлевізара. “Крым же был Российским! – з жарам даводзіць мне суразмоўніца, - смотрите, как сейчас все…( на слова “усе” – націск), смотрите: Адесса, Донбас и т. д., все же хотят в Россию…”.

Чытаю словы адэсіта Вадзіма Ланды: ”На ўкраінскім паўднёвым усходзе многія ўчапіліся за ідэю далучэння да Расіі ў асноўным праз тое, што ўбачылі ў Пуціне лідара з дзяржаўным мысленнем. Але ўсё правяраецца практыкай. На практыцы ж у Расіі жывуць некалькі буйных гарадоў…і Чачня, якую тушаць грашыма. Астатняя правінцыя ледзь ліпіць. Можна пагадзіцца, што ўкраінская правінцыя таксама гібее, але ў чым тады сэнс з аднаго “кепска” пераходзіць у іншае?

Адэсіт кажа, што для мыслячых людзей пераход нясе “нешта значна горшае, бо Расія жыве пры дыктатуры. А мыслячы чалавек ва ўмовах дыктатуры… не пладаносіць, скажам так”.

Дык для чаго пераходзіць? А гэта адбываецца вельмі проста, калі цябе атачаюць аўтаматчыкі-апекуны… А рэферэндум? Ці не такі, як і “праўдзівыя” выбары? Ды і ўсё іншае, што мы прымаем за праўду. Адэсіт Юры Жаброўскі сведчыць: “Цярпець не магу, дарэчы, моўнае пытанне – яно высмактанае з пальца і не мае ніякага значэння, апроч як інструмент атрымання балаў у палітычнай барацьбе. Не тое, што нейкага ўшчамлення правоў, я, нават, дробных нязручнасцяў за ўсё жыццё не адчуваў праз сваю рускамоўнасць” (“Наш час” №11, 21 сакавіка 2014 г.).

Можна сказаць малітву, каб прыйшла выразнасць светабачання, каб зарыентавацца ў з’явах жыцця. Дык жа Бог дапамагае таму, хто шукае, дамагаецца праўды.



Источник: http://westki.info/blogs/16237/patryyatychny-uzdym
Категория: Віцебск | Добавил: Admin (29.04.2014)
Праглядаў: 710 | Теги: ТБМ, Баравік Марыя, канферэнцыя | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка