“Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі адзін – той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталяў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.”
Так прэзетнуе выданне Аляксея Шэіна сайт shein.by, і на віцебскім паказе гэтай кнігі аўтар падрабязна распавёў пра гісторыю стварэння кнігі, якую ролю адыгралі сыны аўтара (а іх у яго трое), цяжкасці і знаходкі, якія былі пройдзены за тры гады напісання кнігі, пра менскае выдавецтва “Пазітыў-цэнтр”, якое выканала шыкоўны том з яскравай вокладкай, добрай паперай і адмыслова зробленымі ілюстрацыямі да выдання мастака Сустава.
Аляксей Шэін нарадзіўся ў 1976 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Займаўся журналістыкай і грамадскай дзейнасцю. Вучыўся ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня, Летува). Скончыў праграму навучання ў Haggai Institute (Hawaii, USA).
Арганізатар курсаў беларускай мовы "Моваведа". Як вядоўца гэтых курсаў у 2015 г. узнагароджаны прэміяй "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці" ў намінацыі "Грамадзкі лідэр году" (Прэмія ўручаецца Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў).
Пераможца літаратурнага конкурсу "Экслібрыс" імя Аляксандра Уласава, які праводзіўся Саюзам беларускіх пісьменнікаў у 2014 годзе.
Пісменніка прадставіў Уладзімір Булаўскі ад імя кампаніі “Будзьма беларусамі”, якая прадставіла прызы для забаўляльных і пазнавальных віктарынаў для удзельнікаў прэзентацыі.
Аляксей Шэін завітаў у наш горад не адзін, а з вядомым выканаўцам і музыкам гурта “Рэха” Андрусём Танкіндангам. Па чарзе з аўтарам кнігі Андрусь выконваў песні, завёў прысутных так, што яны з задавальненнем падхапілі прыпевы песень.
Дзяніс Сенненскі |