НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Віцебск

Прэзінтацыя праграмы "Народны журналіст"

На прэзінтацыі былі прадстаўнікі конкурса. Прадстаўнікамі праекта быў праведзены мінітрэнінг.

Для каго і для чаго

Грамадзкая журналістыка – рэч у сьвеце вядомая. Але ў сучаснай Беларусі яе роля значна большая, чым у краінах з стабільным дэмакратычным ладам, свабоднаю прэсаю, рэальным самакіраваньнем. Грамадзяне Беларусі, якія хочуць зрабіць краіну лепшаю, пазбаўленыя інструмэнтаў уплыву на сытуацыю; актыўны чалавек часта ня можа паведаміць шырокаму грамадзтву пра трывожную праблему і пагатоў зьяднаць грамаду дзеля яе вырашэньня. Задума "Народнага журналіста” ў Беларусі – дапамагчы такім дзейсным людзям. У 2012 годзе мы працягваем удала пачатую справу.

„Народны журналіст" (як правіла, не прафэсійны журналіст, а неабыякавы й дзейсны чалавек, лідэр думкі) рыхтуе матэрыял адвольнага фармату, каб падняць істотную сацыяльную, эканамічную, палітычную праблему, важную для мясцовых людзей.
Мясцовая праблема зьвязаная ці то з паселішчам, мікрараёнам, прадпрыемствам, ці то зь мясцовай прафэсійнай ці іншай групай. Праблема мусіць быць грамадзка значная, не абмяжоўвацца дробнымі недапрацоўкамі камунальных службаў.

Гэта, напрыклад, адсутнасьць грамадзкага кантролю за мясцовымі ўладамі й бюджэтамі; няўвага й непавага да мясцовых людзей; ідэалягічны, культурны, моўны дыктат. Гэта становішча на канкрэтным прадпрыемстве: заробкі, беспрацоўе, непразрыстыя пляны прыватызацыі. Гэта шалёны рост цэнаў, мясцовы рынак, беды дробных прадпрымальнікаў. Карупцыя й сацыяльныя кантрасты (як катэджы ля вазёраў). Палітычны перасьлед і палітычныя вязьні. Але праблема раскрываецца на мясцовым матэрыяле.

Жанр матэрыялу можа быць розны: рэпартаж, хроніка падзеяў, кліп, відэа-, фота- ці аўдыярэпартаж; можа гэта быць таксама запіс відэаблогу і г. д. Матэрыял не павінен раней публікавацца.

Сярод крытэраў вызначэньня найлепшых – самаарганізацыя мясцовай грамады; тэмы, якія не прапусьцяць у афіцыйнай прэсе ці на БТ.

http://narodny.by/

Категория: Віцебск | Добавил: Admin (31.10.2012)
Праглядаў: 686 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка