Каментар Валянціны Болбат,
арганізатара сустрэчы:
---Гэтай тэматыцы мы прысвяцілі ўжо
не адну сустрэчу: на працягу апошніх двух год мы актыўна працуем над ёй. Такія
сустрэчы, з удзелам вядомых навукоўцаў С.Тарасава, Н.Стужынскай, П.Краўчанкі,
У.Ляхоўскага, А.Кіштымава, неаднаразова ладзіліся ў Полацку, Верхнядзвінску,
Оршы, Віцебску… У гэты раз мы не абыйшлі ўвагай гісторыю старэйшай на Беларусі
палітычнай партыі—сацыял-дэмакратычнай і яе ўтваральнікаў, бо Беларуская
сацыял-дэмакратычная Грамада стала калыскай партый і рухаў нашай краіны. Лічым,
што гэты праект павінен стаць грамадскай кампаніяй.
Бо як зазначыла Н.Стужынская "Гісторыя,
акрамя таго, што яе вымуць гісторыкі з архіваў, патрабуе ўвагі пісьменнікаў,
драматургаў, іншых творчых людзей, каб не застацца ў забыцці на старонках
акадэмічных выданняў. На жаль, мы мала ведаем сваіх герояў, хто па праву
заслугоўвае нашай любові і ўдзячнай памяці”.
У рамках гэтага праекту можна весці гаворку пра рэгіянальную дзейнасць
грамадскіх арганізацый і партыйных структур
у справе развіцця і папулярызацыі
Нацыянальнага Пантэону.
На фота: Гісторыкі ---У.Ляхоўскі і П.Краўчанка падчас сустрэчы |