Андрэй Ляховіч - палітолаг, аналітык, лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі. Доўгі час працаваў выкладчыкам у Польскіх універсітэтах. Пад час сустрэчы выказаў свае меркаванні на конт сучаснай палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў краіне. Шмат увагі ўдзяліў пытанню ўзаемаадносін Беларусі з яе бліжэйшымі суседзямі.
Тэма сустрэчы была акрэслена як "Развіццё палітычнай сітуацыі ў Беларусі". У рамках тэмы было разгледжана шмат дробных пытанняў, адказы на якія дазволілі скласці даволі выразную карціну бліжэйшай будучыні краіны. Сярод асноўных пытанняў трэба вылучыць: - наменклатурная прыватызацыя - падрыхтоўка Чэмпіяната свету па хакею 2014 - дажынкі ці куды знікаюць грошы? - заробкі насельніцтва - паўнамоцтвы мясцовай улады - палітычныя зняволенныя - Беларусь і Расія - эканамічнае супрацоўніцтва ці як атрымаць выгаду Сустрэча была пранізана атмасферай зацікаўленнасці, таму і адбылася з выглядзе жвавага дыялогу паміж Андрэем Ляховічам і найбольш актыўнай часткай слухачоў.
|