Як паведамляе ВТТУ, зараз нехапае каля 60 кандуктараў як на трамваі так і на тралейбусы. Такая ж сітуацыя і у аўтобусным парку.
І у сувязі з гэтай сітуацыяй Віцебскае трамвайна-тралейбуснае упраўленне з 1-га лістапада 2012 года плануе перавесці маршруты трамвая № 4, № 5, № 9 і маршруты тралейбуса № 3, № 7, № 8 на бескандукторнае абслугоўванне. Квіткі на адну паездку можна будзе набыць у кіёсках «Віцебскаблсаюздрук» або ў кіроўцаў. Квіток, набыты ў гандлёвых кропках альбо ў кіроўцы, будзе даваць права праезду на любым маршруце, па-за залежнасці ад наяўнасці кандуктара.
Напэўна хутка такая ж інфармацыя хутка з'явіцца і ад Віцебскага аўтобуснага парка, хаця афіцыйны сайт нічога не паведамляе пра недахоп кандуктараў. А таксама на многіх маршрутах стала значна меньш аўтобусаў, бо таксама нехапае і вадзіцеляў.
Адна з прычын такой недахопу - гэта зарплата. Хоць і абяцаюць там заробак у 2600000 рублёў, па словах некаторых кандуктараў яна далёка не такая, а на сенняшні час гэта нажаль не заробкі. Другая прычына - гэта цяжкія ўмовы працы: грубасці пасажыраў і іх частых неабгрунтаваных скаргаў.
Источник: http://www.vttu.by |