фота сайта slonimblog.net
У выбарчай акрузе № 18 Віцебску на ўчастку № 57 назіральнікі праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» зафіксавалі цікавы падыход да афармлення тлумачальных матэрыялаў.
У кабінцы для галасавання ва ўзоры запаўнення бюлетэню адпаведны знак стаіць у першай клетцы. Пад гэтым самым нумарам пазначаны ў бюлетэнях для галасавання кандыдат ад улады. Напэўна, гэта робіцца для тых, хто не вызначыўся з выбарам, альбо не ўпэўнены на ўсе 100%. А можа гэта проста ўзор "правільна" запоўненага бюлетэня. Хто яго ведае?
Источник: http://eotp.info |