Праграма сэмінару найперш мела практычную скіраванасьць і была нацэлена на распрацоўку праектнай ідэі, але разам з тым яна не пакінула па-за сваёй ўвагай і тэарэтычна-мэтадычныя пытаньні напісаньня праектных заяваў. Заняткі праводзіліся ў цікавай форме з выкарыстаньнем сучасных інтэрактыўнах тэхналёгій выкладаньня матэрыялу. З удзельнікаў сэмінару былі сфармаваныя працоўныя групы, якія ў працэсе сумеснай працы распрацавалі і прадставілі свой праект, вызначыўшы пры тым мэтавыя групы, зацікаўленыя бакі, плануемыя зьмены і яшчэ цэлы шэраг складовых частак, зь якіх праектная заява складаецца.
Вядоўцы сэмінару вучылі ня толькі правільна пісаць праект, але й неаднаразова скіроўвалі ўвагу ўдзельнікаў на такі важны аспэкт іх працы, як спрыяньне актыўнаму ўдзелу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці ў вырашэньні пытаньняў мясцовага значэньня, удзелу ў мясцовым самакіраваньні, камунікаваньні з мясцовымі органамі ўлады.
Распрацаваныя праекты былі скіраваныя на вырашэньне мясцовых экалягічных пытаньняў, стварэньне каардынацыйнага цэнтру для пашырэньня паслугаў у сфэры агратурызму, распрацоўку сацыяльнай пляцоўкі для камунікаваньня…
Напрыканцы ўдзельнікі сэмінару высока ацанілі, як працу трэнераў, так і атрыманыя ўрэшце веды.
|