У суботу, 21 лютага, у Віцебску адбудзецца вялікая прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”.
“Беларуская глыбіня” – зборнік з 84-х эсэ, напісаных у 2011-2013 гадах, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым асобам і палітвязням, а таксама краю, дзе Павел Севярынец адбываў ссылку за Плошчу.
Віцебск стане 45-тым горадам, дзе Севярынец прэзентуе “Беларускую глыбіню”.
Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: вуліца 1-ая Сенненская, дом 5, пачатак а 12:00.
Уваход вольны. Запрашаем!
|