У Віцебску каля гандлёвага цэнтру "Канцінент" на праспекце Будаўнікоў сябры партыі БНФ горада Віцебска выстаўляюць пікет па збору подпісаў за кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі ад кампаніі "Народны рэферэндум" Таццяны Караткевіч.
8 жніўня ў пікеце збіралі подпісы сябры ПБНФ Хрыстафор Жаляпаў (каардынатар "Руха за Свабоду" па Віцебскай вобласьці) і Аляксей Гаўруцікаў (намеснік Мікалая Статкевіча па аргкамітэту БСДП "Народная Грамада").
Пікет выклікае вялікую цікавасць у гараджанаў, нягледэчы на даволі спякотнае надвор'е. |