Два дні Віцебск звычайна святкуе народзіны свайго земляка Марка Шагала — 6 і 7 ліпеня. 6-га — афіцыйная дата ягонага нараджэння, 7-га — згодна з пажаданнем самога мастака. У гэтым годзе святкаванні расцянуліся на тры дні — ад 6-га да 8-га ліпеня. Цэнтральнай падзеяй святкаванняў стала традыцыйная імпрэза "У гасцях у Марка і Бэлы”, якая прайшла 7 ліпеня на панадворку дома-музея Марка Шагала на вуліцы Пакроўскай у Віцебску.
У рамках святкавання ў Віцебскім мастацкім музеі адбылася таксама выстава адной карціны — партрэта Марка Шагала пэндзля Юдэля Пэна (1914). Апошні раз гэта праца настаўніка славутага мастака выстаўлялася ў Віцебску ў 1974 годзе, пасля таго як у 1947-м цэлы шэраг палоцен Пэна быў перададзены ў Дзяржаўны мастацкі музей Беларусі ў Мінск.
Источник: http://euroradio.fm |