НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Віцебск

Віцебскія актывісты звярнуліся ў абласны суд з нявырашаным пытаннем пра пікеты

Ужо амаль 4 гады, як у абласным цэнтры не дазволена ніводнай масавай акцыі па ініцыятыве мясцовых дэмакратычных сілаў. Адмовы раённых адміністрацый грунтуюцца на рашэнні гарвыканкама №881, згодна з якім ад арганізатараў разам з заяўкай на мерапрыемстваў патрабуюць і дамовы на абслугоўванне імпрэзаў службамі ЖКГ, міліцыяй і цэнтральнай гарадской паліклінікай.

"Але апошнія дзве структуры – паліклініка і абласная ўправа МУС – не пагаджаюцца на заключэння дамоваў. Управа МУС паведамляе, што будзе заключаць дамовы толькі пасля дазволу выканкаму, хаця тыя патрабуюць адваротнага парадку. Медыкі спасылаюцца на самыя разнастайныя прычыны – ад сезонных захворванняў да недахопу брыгад хуткай дапамогі, прычым незалежна ад пары году і дня тыдня. Ніводнага разу за амаль 4 гады мы так і не змаглі заключыць дамову на медычнае абслугоўванне", -- аспавядае Аляксей Гаўруцікаў, актывіст па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада".

Пасля апошняй забароны на правядзенне пікету ў Дзень правоў чалавека актывісты вырашылі падаць у суд скаргі на дзеянні службовых асобаў – кіраўнікоў установаў, якія не пагадзіліся заключаць дамовы на абслугоўванне акцый. Аднак суддзя Кастрычніцкага райсуду Алена Папкова адмовілася распачынаць справы па адміністрацыйна-прававых адносінах: яна вынесла азначэнне, што актывістам варта звяртацца ў суд на іншых падставах. А менавіта – прасіць суд змусіць арганізацыі да заключэння дамоваў.

"Гэтым шляхам мы ўжо хадзілі ўвесну, і нам патлумачылі, што суд не можа змусіць да заключэння дамоваў ні медыкаў, ні міліцыю! Таму мы сабралі разам пастановы судоў з супрацьлеглымі высновамі ды накіравалі ўсё гэта ў абласны суд. Няхай там падумаюць і адкажуць: катораму суддзі мы мусім верыць, і якім чынам скардзіцца ў суд, калі з намі не заключаюць дамовы, а мы не можам праз гэта рэалізаваць сваё права на арганізацыю масавых акцый," – кажа А.Гаўруцікаў.  

Яшчэ ўвесну гэтага году спадар Гаўруцікаў разам з каардынатарам Руху "За свабоду" па Віцебскай вобласці Хрыстафорам Жаляпавым спрабавалі названыя вышэй структуры змусіць да заключэння дамоваў праз суд.15 сакавіка суддзя Кастрычніцкага райсуду Ігар Рымша вырашыў, што прымусіць гарадскую паліклініку заключыць дамову немагчыма, і што нязгода заключыць дамову на абслугоўванне – гэта права адміністрацыі дзяржаўных установаў. Хаця яны дакладна пералічаны ў рашэнні гавыканкаму №881 у якасці адказных за абслугоўванне масавых акцый.

Звяртаючыся ў абласны суд, актывісты спрабуюць абскардзіць дзеянні адказных асобаў наконт незаключэння дамоваў на абслугоўванне акцый. Хаця, па вялікім рахунку, справа ў чыноўніках: прыняўшы рашэнне №881, віцебскі гарвыканкам зрабіў немагчымым выкананне закону аб арганізацыі вулічных мерапрыемстваў. Ён паставіў жыхароў Віцебску ў такія ўмовы, што яны не могуць выканаць і рашэнне мясцовых уладаў, і скарыстацца сваім правам на публічнае выказванне думак і меркаванняў.

Категория: Віцебск | Добавил: Fox (09.12.2013)
Праглядаў: 505 | Теги: суды | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка