Рэдактар "Дняпроўскай праўды"
Святлана Шурпакова заявіла, што ў
праграме кандыдата ў дэпутаты абласнога савету ўтрымліваецца "прыхаваны
заклік да змянення канстытуцыйнага ладу і змены ўлады".
Аляксей Гаўруцікаў, актывіст аргкамітэту
па стварэнні Сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада", які
балатуецца па Дубровенскай выбарчай акрузе №11, быў вымушаны тройчы з'ездзіць у
рэдакцыю. Але перамовы з рэдактаркай Святланай Шурпаковай плёну не далі.
"Першы раз я паехаў у Дуброўна 4
сакавіка, падаў ў газету сваю біяграфію і праграму. Мяне папрасілі прыехаць 6 сакавіка, каб падпісаць дамову. Прыехаў. Тут рэдактарка мне заявіла, што я ўключыў у праграму
непраўдзівыя звесткі. Справа тычылася палітвязня Мікалая Статкевіча: я запісаў
яго ў спіс сваіх давераных асоб, але ягоную кандыдатуру "не
прапусціла" акруговая камісія. На час падачы матэрыялаў у газету я гэтага
яшчэ не ведаў, таму давялося тэрмінова выпраўляць звесткі. Я тут жа ўсе
паправіў і напісаў новую заяву, каб надрукавалі мае агітацыйныя матэрыялы. Мяне
папрасілі прыехаць яшчэ праз пару дзён. Я прыехаў 10 сакавіка. І тут рэдактарка
мне заяўляе, што ў маёй праграме ёсць "прыхаваны заклік да змянення
канстытуцыйнага ладу і змены ўлады". І там, маўляў, друкаваць яе не
будуць", -- распавёў кандыдат у дэпутаты.
Святлана Шурпакова адмовілася даць пісьмовы адказ наконт прычынаў адмовы.
СВЕТЛАНА СЕМЁНОВНА ШУРПАКОВА Главный редактор
Таму ,
каб мець дакументальныя сведчанні
парушэння выбарчага заканадаўства, актывіст запісаў змест адмовы ў
рэдакцыйную кнігу скаргаў і прапаноў. І пазначыў, што чакае ад рэдактаркі пісьмовага адказу. Потым звярнуўся са скаргамі
ў акруговую выбарчую камісію па Дубровенскай выбарчай акрузе №11 і ў раённую
пракуратуру.
фото жалобы в книгу замечаний и предложений
"Звышпільнасць" рэдактаркі
"раёнкі" беспадстаўная, мяркуе Аляксей ГаўруцікаўІ Матэрыялы,
прапанаваныя ў газету, у якіх рэдактарка пабачыла "прыхаваныя
заклікі", без праблем прагучалі ў ягоным выступе
па абласным радыё. Нічога супроцьзаконнага рэдакцыя абласнога радыё ў ім не
ўбачыла, і ў абласной выбарчай камісіі таксама не было аніякіх прэтэнзій.
|