НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » ВЫБОРЫ 2014

Следчы камітэт загадаў распачаць праверку дзейнасці старшыні віцебскай гарадской выбарчай камісіі

Падставай для праверкі сталі заявы віцебскіх актывістаў Аляксея Гаўруцікава і Хрыстафора Жаляпава. Апазіцыянеры  вінавацяць старшыню камісіі Валянціну Казакоўскую ў падлогу і фальсіфікацыі  дакументаў  падчас праверкі сапраўднасці подпісаў за вылучэнне і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.  

Сітуацыя, апісаная ў заявах актывістаў у Следчы камітэт, ужо разглядалася ў Віцебскім абласным судзе. Ні Хрыстафора Жаляпава, ні Аляксея гаўруцікава не зарэгістравалі  кандыдатамі ў дэпутаты гарсавету, прызнаўшы частку подпісаў за іхнае вылучэнне несапраўднымі. Дакладней, прэтэнзіі тычыліся  датаў у падпісаных аркушах, якія нібыта прастаўляліся не грамадзянамі, як патрабуе заканадаўства, а зборшчыкамі подпісаў.

Як праводзілася праверка подпісаў, актывістам расказалі самі ж  выбаршчыкі.  Каардынатар  руху "За свабоду па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў быў упэўнены, што працэдура збору подпісаў за яго выконвалася як мае быць, і таму вырашыў распытаць тых, хто нібыта засведчыў парушэнні.

"Аказалася, што пра парушэнні ніхто з выбаршчыкаў і не казаў! Правяраючы сапраўднасць подпісаў, сябры камісіі, у тым ліку і старшыня Валянціна Казакоўская , ішлі да людзей з адмысловымі бланкамі, дзе надрукаваны тэкст заявы пра тое, што дату, выбаршчык ставіў не сваёй рукой. Аднак пыталіся толькі пра сапраўднасць подпісу. Калі чалавек гэта пацвярджаў, яго прасілі распісацца ў бланку. І людзі падпісвалі, не чытаючы! Іх проста ўводзілі ў зман, чым і скарысталася камісія, адмовіўшы ў рэгістрацыі".

 Аляксей Гаўруцікаў, актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" распавёў, што некаторыя выбаршчыкі былі так абураныя, што не толькі напісалі пісьмовыя тлумачэнні  пра сваю несвядомую памылку, але й прыйшлі ў абласны суд у якасці сведак:

" І мы, і нашы выбаршчыкі засведчылі, што іх падманулі, прычым падманулі з удзелам самой старшыні гарадской выбарчай камісіі! Аднак суд вырашыў, што ў рэгістрацыі мне адмовілі законна. Бо, маўляў, на момант рэгістрацыі ў распараджэнні камісіі былі заявы грамадзян пра тое, што "даты ставілі не яны". А пра тое, што адбылася памылка, Яны заявілі ўжо пасля - калі тэрміны рэгістрацыі ўжо прайшлі".

Абласны суд таксама стаў на бок выбарчай камісіі, калі са скаргамі на падман і беспадстаўную адмову ў рэгістрацыі звярнуліся і  Хрыстафор Жаляпаў,  і дзьве  актывісткі  аргкамітэту па стварэнні партыі БХД -  Тацяна Севярынец і Алена Шабуня. Іх таксама не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты гарсавета, падобным чынам "праверыўшы" і "забракаваўшы" частку подпісаў.

Х. Жаляпаў і А.Гаўруцікаў вырашылі не пакідаць парушэнні старшыні гарадской выбарчай камісіі беспакаранымі. І  звярнуліся ў Следчы камітэт, прыклаўшы да заявы ўжо не толькі пісьмовыя сведчанні  выбаршчыкаў, але і пратаколы пасяджэнняў у абласным судзе, дзе людзі вусна сведчылі пра супроцьпраўныя дзеянні Валянціны Казакоўскай.  Актывісты прасілі правесці праверку  парушэнняў заканадаўства і распачаць крымінальную справу супраць В.Казакоўскай.

Аляксей Гаўруцікаў  ужо атрымаў адказ, што Следчы камітэт лічыць патрэбным распачаць праверку па выкладзеных фактах,  і даручае гэта зрабіць абласной управе МУС.


адказ Гаўруцікаву



адказ Жаляпаву

Категория: ВЫБОРЫ 2014 | Добавил: Admin (14.03.2014)
Праглядаў: 810 | Комментарии: 1 | Теги: СК / Следственный комитет, суд, Желяпов Х.С., Жалоба, Гаврутиков А.А. | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 LF  
радует!! может наконец-то эту беспредельщицу к уголовке привяжут!! biggrin

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка