НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Еўропа

Выстава пра Еўропу ў шасці главах пройдзе у Мінску

фота: n-europe.eu

Калі глядзець на геаграфічную карту, то можна ўбачыць, што Еўропа з’яўляецца невялiкiм заходнiм прыдаткам еўразiйскага матэрыка, у прыблiзным цэнтры якога знаходзiцца Беларусь. Але гістарычна з Еўропай звязваюць значна болей: iдэi свабоды, дэмакратыi, правоў чалавека, дух асветы i парадак, пабудаваны паводле запаведзяў рацыянальнага розуму. Менавiта ў эпоху Асветы сфармаваўся i iдэалагiчны падзел кантынента на Заходнюю Еўропу, што стаіць на чале цывілізацыі, i на больш адсталую Усходнюю Еўропу.

Што i хто належыць да Еўропы, хто гэта вырашае? Ці застаецца Еўропа і па сённяшні дзень пэўным ідэалам? Якую вартасць маюць еўрапейскія каштоўнасці? Ці не ёсць Еўропа найперш эканамічнай уніяй? I якое значэнне мае культура ў такой супольнасці? У часы глабалізацыі i пад цiскам эканамiчнага крызiсу гэтыя пытаннi ўсе болей выходзяць выходзяць па-за межы палітыкі ды навукі ў грамадскасць – i знаходзяць сваё адлюстраванне ў працах мастакоў.

Мастакi: Голдзiн і Сеннебай / Goldin & Senneby (SE), Aнэ Х’ёрт Гуту /Ane Hjort Guttu (NO), Асака Івама /Asako Iwama (J/DE), Аляксандр Камароў/ Aleksander Komarov (BY/D), Андрэй Лянкевiч / Andrei Liankevich (BY), Марына Напрушкiна /Marina Naprushkina (BY/D), Сяргей Шабохiн / Sergey Shabohin (BY), Юра Шуст /Jura Shust (BY).

Творчы дуэт Голдзiн & Сеннебай даследуе уплыў эканомікі на розныя грамадскія сферы. «Змяняючы пункт гледжання» – гэта правядзенне асацыяцый памiж субсідыямi ў сельскай гаспадарцы ды ў сiстэме фiнансавання мастацтва.

Марына Напрушкiна запазычыла назву для свайго вiдэа – «Багацце для ўсiх!» – з перадвыбарных прамоў германскага лідэра партыі левых. Праз сутыкненне розных кантэкстаў яна падымае пытаннi пра сутнасць тых абяцанняў дабрабыту, якія даюць еўрапейскія палітыкі.

Мiхаэль Эртс звяртаецца да iдэi iснавання грамадства як супольнасці i да ўзаемапавагі сярод розных суполак. У сваiх перформансах ён запрашае прадстаўнiкоў розных клубаў, суполак i аб’яднанняў узвесцi сабе помнiк (іранічная адсылка да бюргерства 19-га стагоддзя, якое масава ставіла сабе помнік за помнікам), i з гэтай нагоды задумацца пра матывацыю ўласнай дзейнасці i распавесцi пра яе гледачам.

Аляксандар Камароў спасылаецца ў вiдэа "Урокі мовы” i "Паліпадуаценне” да дэбатаў аб ролi нацыянальных моў у глабальным суполлi. Яго прыцягвае iдэя мовы, якая здольная стварыць штосьці новае, а не раз’ядноўваць людзей.
Вiдэа Aнэ Х’ёрт Гуту „Свабода патрабуе свабодных людзей” – каментарый да нарвежскай школьнай адукацыi. Мастачка распавядае гісторыю васьмігадовага хлопчыка, якi няўтульна сябе адчувае ў дысцыплінуючым гарсэце школьнай сістэмы i патрабуе права на самастойнае мысленне.

Андрэй Лянкевiч даследуе ў сваiх фатаграфiях канструкцыi беларускай iдэнтычнасцi, якiя спалучаюць у сабе вытокі з розных крыніц.
Японская мастачка Асака Iвама ў сваіх перформансах, падчас якiх яна гатуе ежу, таксама падымае тэму ідэнтычнасцяў. Яе цікавіць сутыкненне розных самаiдэнтыфiкацый: азіяцкай ды еўрапейскай, жаночай ды мужчынскай.

Сяргей Шабохiн паказвае ў iнсталяцыi «We are stern consumers of cultural revolution» на прыкладзе беларускага авангарда шляхi камерцыялiзацыi культуры.

Юра Шуст звяртаецца ў сваiх працах да рознасцi i, часам, парадаксальнасцi ўспрыняцця Беларусi знутры i звонку. Ён разглядае асабiстыя i грамадскiя працэссы, што здольныя развiвацца на глебе iзаляцыi.

Kуратар: Лена Прэнц i Цэнтр вывучэння сучаснага мастацтва пры Еўрапейскiм гуманiтарным унiверсiтэце.

НА ЗАХАДЗЕ АД УСХОДУ – другая выстава ў рамках транснацыянальнага мастацкага праекта Europe (to the power of) n.

Выстава працуе з 4 верасня па 4 каcтрычніка 2012 г.
пн-пт 11.00 – 22.00,
сб – ндз 12.00 – 22.00

Праграма мерапрыемстваў:

3 верасня ў 16.00 у бары галерыi «Ў» (Пр.Незалежнасці, 37а,) – лекцыя Барбары Штайнер (Германiя), мастацкага кiраўнiка праекта «Europe (to the power of) n»: "Для чаго спатрэбiўся мастацкi праект пра Еўропу?” (на нямецкай мове з перакладам, сумесна з Еўрапейскiм кафе).

5 верасня ў 18.00 у галерыi Шчамялева (пр. Ракасоускага 49) – паказ фiльмаў Аляксандра Камарова "Урокі мовы” i "Паліпадуаценне” i дыскусiя.

6 верасня ў 18.00 у галерыi «Ў» – перформанс Мiхаэля Эртса (Бельгiя) "Манумент супольнасцi” (на англiйскай мове з перакладам).

14 верасня ў 19.00 у галерыi «Ў» – кулiнарны перформанс Асака Iвама (Японiя) "she knows only what he knows that she knows. he knows only what she knows that he knows” (на англiйскай мове з перакладам, сумесна з Гендарным маршрутам).

Партнёрамi Europe (to the power of) n з’яўляюцца: Мастацкі музей, Лодзь; Куратарская праграма па сучаснаму мастацтву / Каралеўскі каледж мастацтваў у Лондане; Мастацкі цэнтр Хені Онстада, Ховікоден / Осла. Партнёры-удзельнікі: Цэнтр вывучэння сучаснага мастацтва / Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Вільнюс; інтэрнэт-часопіс "Новая Еўропа”, Мінск; галерэя Ў, Мінск; SALT, Стамбул; Музей сучаснага мастацтва, Ваяводзіна, Нові-Сад; Галерэя Св. Лукаса, Брусэль; Тайбэй Цэнтр сучаснага мастацтва, Тайбэй; Творчая прастора Вітамін, Пекін / Гуанчжоў; Музей Сан Тэльма і Упраўленне культурнай сталіцы Еўропы 2012 года, Даностыя - Сан-Себасцьян.




Источник: http://n-europe.eu
Категория: Еўропа | Добавил: wasek07 (02.09.2012)
Праглядаў: 897 | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка