НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Рэгіён

Зрабілі свята для дзяцей

Святкаванне адбылося па завулку Горацкаму у раёне Задняпроу'я для дзяцей дашкольнага ўзросту. Мэта мерапрыемства па задуме арганізатараў – развіваць вусную мову дзяцей; выхоўваць цікавасць да беларускай казкі; абуджаць любоў да роднай мовы, выхоўваць нацыянальную самасвядомасць у дзяцей. На свяце гучалі беларускія песні, загадкі і прымаўкі, былі праведзены цікавыя гульні.

 

Дзеці таксама рыхтаваліся да свята: вывучалі вершы, песні, прыказкі на беларускай мове.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці падрастаючага пакалення – адна з самых актуальных задач нашага часу. Фарміраванне асобы дзіцяці немагчыма без усведамлення сваей этнічнай прыналежнасці да культуры пэўнага народа. А гэта не магчыма без развіцця у дзяцей цікавасці да вывучэння роднай мовы і выхавання любові да мастацкага слова.

Як сказалі арганізатары святкавання: “Дашкольны перыяд дзяцінства з'яўляецца першай і вельмі важнай ступенню ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы этап станаўлення асобы, калі закладваюцца перадумовы якасцей чалавека – грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры.”

На свяце усім было цікава – і дарослым і малым. Дарослыя выказвалі словы падзякі, казалі, што мова беларуская прыгожая і пявучая і яны будуць старацца больш выкарыстовываць яе ў жыцці. А галоўнае – будуць больш чытаць твораў дзецям на беларускай мове і вучыць дзяцей роднай мове.

Алена Кучынская

Категория: Рэгіён | Добавил: Admin (24.06.2015)
Праглядаў: 618 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка