НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Еўропа

Альтэрнатыўны з'езд выпускнікоў


Каманда сайта www.adukacyja.info запрашае прыняць удзел у альтэрнатыўным з'ездзе выпускнікоў беларускіх і замежных ВНУ. У жніўні мы сустрэнемся ў маляўнічым месцы на беларускіх азёрах, каб падзяліцца досведам, натхніць адно аднаго і зарадзіцца пазітывам!

Асаблівасцю з'езда з'яўляецца тое, што праграму складаюць самі ўдзельнікі. Кожны рыхтуе свой майстар-клас. Гэта можа быць усё, што заўгодна: воркшоп па балгарскай кухні, курс па афра-бразільскіх танцах, прэзентацыя па адукацыйнай сістэме ў Кітаі, расповяд пра гісторыю шакаладнага бізнэсу ў Швeйцарыі, занятак па ёзе, арганізацыя культурна- музычнай праграмы на вечар ля вогнішча і ўсё, што вы прапануеце! Карацей, дзелімся досведам і кампетэнцыяй у форме кароткага майстар-класу. Тут не будзе доўгіх семінараў і стамляльных трэнінгаў! Кожны ўдзельнік рыхтуе цікавы інтэрактыўны ворк-шоп.

Гастранамічныя і спартовыя майстар-класы вельмі вітаюцца!

Нашая каманда арганізоўвае даезд з Менска да месца правядзення з'езду. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і часткова харчаванне.

Калі ты хоць раз у жыцці адчуў, што значыць быць выпускніком, запаўняй анкету і далучайся да нас! Будзе цікава, весела і натхняльна!

Дэдлайн падачы заявак – 10 ліпеня.


Пытанні па тэлефонах +375 29 152 16 78 і +375 029 608 34 84 ці на мэйл adukacyja@gmail.com



Источник: http://www.adukacyja.info
Категория: Еўропа | Добавил: bostonceltics (28.06.2013)
Праглядаў: 687 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка