НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Еўропа

Андрэй Ляховіч: У беларуска-расейскіх адносінах ёсць шэраг супярэчнасцяў

Вялікую ўвагу палітолаг зьвярнуў на беларуска-расейскія адносіны, якія зьяўляюцца не такімі адназначнымі, як гэта падаецца на першы погляд.

Расея неаднаразова хацела набыць акцыі беларускіх прадпрыемстваў, то бок імкнулася эканамічна прывязаць Беларусь да сябе, але за ўвесь гэты час было прададзена толькі адно буйное прадпрыемства – Белтрансгаз. Прычым гэтая зьдзелка з боку Лукашэнкі была вельмі ўдалай. Пасьля пабудовы газаправоду праз Балтыку ў Лукашэнкі не было іншага выйсьця. Калі б ён гэту трубу не прадаў, то гэта была б труба без газу. Прадаў ён яе пад вельмі добрыя умовы: Расея абавязалася пастаўляць беларусам вельмі танны газ. Зараз гэта цана складае – 135 даляраў.

Другая супярэчнасьць – гэта аб'яднаньне грашовых сістэмаў. Актуальным гэта пытанне было ў 2002 -2004 гадах, але пасля ніякіх зрухаў у тым кірунку не было.

Трэцяя супярэчнасьць: палітычная інтэграцыя ў межах гэтакзванага саюзу Беларусі і Расеі. Была нават ініцыятыва па стварэньні наднацыянальных структураў. На што Лукашэка адказаў, што палітычная інтэграцыя магчымая толькі пасля зняцця ўсіх пытанняў у эканоміцы.

У адносінах з Расеяй Лукашэнка прызвычаіўся не казаць слова « не». « Давайце аб'ядноўваць нашы грашовыя сістэмы», - кажуць Лукашэнку. « Давайце», - кажа Лукашэнка. « Але трэба, каб наш банк таксама меў права грашовай эмісіі». І гэта ён гаворыць, добра разумеючы, што Расея на гэты крок ніколі не пагодзіцца.

 

Адносна палітычнай інтэграцыі. « Давайце будзем будаваць наш сумесны будынак». « Давайце будзем будаваць, але вы прапануеце будаваць яго з даху, хаця спачатку трэба збудаваць фундамэнт». А фундамэнт – гэта эканоміка.

 

Наступная супярэчнасьць – гэта пытаньне ваеннай расейскай прысутнасьці на тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца два ваенныя расейскія аб'екты: гэта станцыя РЛС « Волга» ля Ганцэвічаў, якая дазваляе праслухоўваць перамовы пілотаў самалётаў НАТА, што знаходзяцца, напрыклад, каля Велікабрытаніі; і гэта база кіраваньня ВМФ Расеі « Антэй» за 50 км ад Вілейкі.

 

Было ад Расеі і патрабаваньне, каб на тэрыторыі Беларусі была разгорнута брыгада Расейскай супрацьпаветранай абароны, якая б кантралявала беларускую паветраную прастору. На гэтае пагадненне Лукашэнка так і не пайшоў.

 

Прыгадайце вялікі скандал студзеня 2004 года ў расейска-беларускіх адносінах, калі Расея спыніла пастаўкі газу і патрабавала продажу Белтрансгазу. Першае, што тады зрабіў Лукашэнка, ён спыніў супрацоўніцтва ў галіне супрацьпаветранай абароны і расейскі генералітет перастаў бычыць, што адбываецца ў паветранай прасторы на захад ад Масквы. І гэта быў з боку Лукашэнкі досыць моцны ход.

 

Хто атрымоўваецца? Ёсць вялікія стрымліванні таго, чаму Расея не прымушае Лукашэнку да згоды па ўсіх пералічаных вышэй пытаньнях.

Трэба сказаць, што я не падзяляю думку, што Лукашэка нібыта цалкам залежны ад Расеі, якая, што хочыць, таго ад яго і дабіваецца. Так Беларусь – залежная ад Расеі ў галіне энерганосьбітаў, льготных крэдытаў... але і Расея па-ранейшаму залежная ад Беларусі ў ваенна-палітычных пытаньнях. Без ваенных аб'ектаў « Волга» і « Антэй» Расея пакуль абысьціся яня можа.

 

Акрамя гэтага Расея па-ранейшаму залежныя ад Беларусі ў пытаньні транзіту, бо яна сядзіць на нафта-газавай трубе, па якой на Захад ідуць вялікія аб'ёмы нафты.

 

Трэці момант: пасля Майдану ва Ўкраіне Расея страціла там вялікую колькасць камплектуючых для расейскага ВПК, якія вырабляліся на ўкраінскіх заводах. Зараз у расейцаў існуе пэўны шок, які не будзе пераадолены на працягу бліжэйшых гадоў. Для яго пераадоленьня трэба збудаваць шэтаг ваенных заводаў, што не так проста , як падаецца. Гэта вялікі выклік для Расеі. Зараз пэўную частку заказаў выканваюць беларускія заводы.

 

Шмат што тлумачаць і такое выказваннеЛукашэнкі, што удзел Беларусі ў СНД і АДКБ больш патрэбна Расеі, чым Беларусі. І гэта сапраўды так, бо у Беларусі няма вялікіх эканамічных інтарэсаў у тым рэгіёне.

 

Існаванне пэўных супярэчнасцяў ва ўзаемаадносінах з усходнім сузедам даюць магчымасць Лукашэнку весці сваю палітычную гульню

 

Категория: Еўропа | Добавил: Admin (25.10.2015)
Праглядаў: 576 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка