НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Рэгіён

Апазіцыйныя кандыдаты з Оршы не могуць распачаць агітацыйную кампанію

Аршанская друкарня адмаўляецца друкаваць агітацыйныя ўлёткі, патрабуючы пісьмовага дазволу з райвыканкаму, распавёў кандыдат ў дэпутаты райсавету, сябра Партыі БНФ Ігар Казмярчак.

Праблема не вырашаецца ўжо некалькі дзён, нягледзячы на ўмяшальніцтва абласной выбарчай камісіі.

"У мінулы аўторак я звярнуўся ў друкарню, каб замовіць улёткі. Спачатку мае матэрыялы прынялі, не было ніякіх праблем. Але праз колькі гадзін патэлефанавалі з друкарні і сказалі, што дазвол на друкаванне яны мусяць атрымаць ад райвыканкаму. Які дазвол, так і не патлумачылі: ці пра тое, што тэкст зацверджаны, ці пра тое, што ўвогуле друкаваць улеткі можна, я так і не даведаўся. Патэлефанаваў у Віцебскую абласную выбарчую камісію, там доўга раіліся, але ўрэшце прызналі, што заканадаўствам ніякія дазволы не прадугледжаны. Схадзіў у Аршанскі райвыканкам, там паабяцалі разабрацца, нават даручылі камусьці нібыта… Але і да сёння праблема не вырашана: я тэлефанаваў у друкарню, і там па-ранейшаму патрабуюць пісьмовага дазволу ад уладаў,” – распавёў Ігар Казмярчак.

6 сакавіка стала вядома, што "прытармазілі” не толькі ўлёткі Ігара Казмерчака. Пяцёра кандыдатаў – ад Партыі БНФ, АГП, партыі левых "Справядлівы свет” і прадстаўнік кампаніі "Гавары праўду” – падалі пісьмовую скаргу ў Аршанскую раённую выбарчую камісію.

Разам з кандыдатамі ў выбарчую камісію пайшоў лідар кампаніі "Гавары праўду” Уладзімір Някляеў, які прыехаў у Оршу падтрымаць мясцовага актывіста кампаніі Канстанціна Анташкевіча. У прысутнасці Уладзіміра Някляева старшыня раённай выбарчай камісіі паабяцаў, што праблема будзе вырашана. Сітуацыю ён патлумачыў тым, што "у друкарні працуе малады дырэктар”, і ён, як высветлілася, не ведае ні выбарчага заканадаўства, ні сваіх службовых абавязкаў.

Аднак абяцанні "разабрацца” пакуль не спраўдзіліся: у друкарні па-ранейшаму чакаюць "пісьмовага дазволу”. Кандыдаты, якія застаюцца без улётак, падкрэсліваюць, што марнуецца іхны час на агітацыю, парушаецца заканадаўства.




Источник: http://spring96.org/be/news/69585
Категория: Рэгіён | Добавил: Fox (08.03.2014)
Праглядаў: 609 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка