НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Беларусь

Выдавецкая ініцыятыва “Сумежжа” парадавала кніжнымі навінкамі

У кастрычніку і лістападзе пабачылі свет тры кнігі вядомага краязнаўцы з Камарова (Мядзельскі раён), які нарадзіўся на Пастаўшчыне – Івана Пятровіча Драўніцкага. Яны складаюць своеасаблівую трылогію, у якой распавядаецца пра маланаселеную частку Астравеччыны  (гісторыю паселішчаў, лёсы іх жыхароў і знакамітых людзях, якія нарадзіліся ў гэтых мясцінах), дзе давялося ў маладым узросце працаваць настаўнікам Івану Пятровічу Драўніцкаму.

Першая кніга “У мядзведжым кутку” – распавядае пра былое мястэчка Клюшчаны і навакольныя вёскі, другая кніга “На правабярэжжы Страчы”- пра вёскі ўздоўж самай хуткай і чыстай ракі Беларусі, прытока Віліі – Страчы. Трэцяя кніга “Наваколле Сарачанскіх азёр” – пра ўнікальны куток нашай Беларусі з амаль не кранутай прыродай, які на жаль у хуткім часе будзе інтэнсіўна эксплуатавацца людзьмі.

Кнігі напісаныя на добрай роднай мове. Аўтар быў жывым сведкам шматлікіх падзей, а таксама быў асабіста знаёмы з людзьмі, пра якіх з любоўю распавядае ў кнігах.

Таксама пабачыў свет першы зборнік з серыі “Міфалагічная спадчына”, які называецца “Легенды і паданні Нальшчанскага Паазер’я”, дзе надрукаваныя легенды і паданні, сабраныя мясцовымі краязнаўцамі з Мядзельшчыны, Астравеччыны і Пастаўшчыны (у старажытныя часы гэта тэрыторыя ўваходзіла ў склад Нальшчанскага княства). Укладальнікам гэтага зборніка таксама з’яўляецца Іван Пятровіч Драўніцкі.  

Ужо адбыліся прэзентацыі кніг на Астравеччыне. Мяркуецца яшчэ іх правесці ў Свіры, Камарове (Мядзельшчына), а таксама на Пастаўшчыне.

Зараз рыхтуецца другі зборнік з гэтай серыі, укладальнікам якога будзе Ігар Пракаповіч.

Категория: Беларусь | Добавил: Admin (07.12.2015)
Праглядаў: 663 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка