НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Еўропа

Еўратур раздае выспяткі: вандраваць – гэта проста!

Як вандраваць, не пераплачваючы турфірмам, авіякампаніям і візавым "дылерам”? Распавядае стваральнік сайта eurotrip.by Аляксандр Лапко + старт сумеснага з АМП конкурса! Чытайце далей і прымайце ўдзел!
 
Праект па сатысфакцыі, альбо давер як найвялікшая каштоўнасць

Eurotrip.by з’явіўся не ад вялікіх ведаў, а ад вялікага жадання вандраваць. Год таму Аляксандр Лапко – адзін з заснавальнікаў Еўратура – вырашыў адкрыць сабе візу і самастойна вандраваць па Еўропе… і даведаўся, што ў Беларусі няма рэсурсу, які б распавёў, як паэтапна спланаваць самастойнае і максімальна таннае падарожжа.
Так і з’явіўся праект, які распавядае як лёгка і танна вандраваць па Еўропе.
Галоўнае, што Аляксандр мае ад Еўратура – гэта задавальненне. Да яго звяртаецца шмат людзей па дапамогу і іх давер – "самая вялікая каштоўнасць, якая можа існаваць”. Часам так з’яўляюцца і аднадумцы: Улад Пацкевіч з дапамогай Аляксандра складаў маршрут падарожжа, а зараз яны разам ладзяць заняткі па самастойных вандроўках.
 
 У вандроўках галоўнае – пачаць

"А пасля ўжо не захочаш спыняцца” – упэўнены Аляксандр.
Місія Еўратура – даць першы штуршок, зрабіць так, каб беларуская моладзь вандравала больш. І пажадана не ментальна, як 90% падпісантаў суполкі Еўратура.
Аляксандр: "Часта мы вандруем не для таго, каб убачыць нешта новае, а каб адпачыць ад старога. Калі ты ўвесь час у адным горадзе – гэта кепска ўплывае на жыццё і светаўспрыманне”.
Вандроўкі дапамагаюць па-іншаму глядзець на свет. Робіцца істотным веданне замежных моваў – на ангельскай хутчэй можна знайсці не толькі неабходную інфармацыю, але і камунікаваць у іншых краінах. Таксама пажадана мінімальнае веданне мясцовых моваў: "добры дзень”, "дзякуй”. Галоўнае – не бойцеся гэта казаць і не забывайце ўсміхацца.
"У адной знаёмай хлопец – румын. Яна паехала да яго сваякоў і яе неяк спыталі: з табой нешта здарылася? Табе кепска? Чаму ты не ўсміхаешся?” – кажа Аляксандр.
 
 Эканомія на падарожжах VS. здаровы сэнс

Чаму трэба быць уважлівым у падарожжы і, плануючы першую вандроўку, не баяцца пытаць у больш вопытных? Таму што любая самастойная вандроўка – гэта твая адказнасць за тое, што адбываецца.
Зэканоміць на аўтобусе да аэрапорта 15 еўра на нос – заманлівая перспектыва. Таму адна кампанія вырашыла прайсціся пешшу… 70 км. Пайшлі небяспечнымі раёнамі, выйшлі за горад і патрапілі на цыган, якія танчылі вакол вялікага вогнішча. Пасля не там звярнулі і, каб не спазніцца, селі на той жа аўтобус. У выніку праехалі 10 км і заплацілі тыя самыя 15 еўра.
"Такія прыгоды магчымыя, толькі калі самастойна думаеш, плануеш і сам за сябе ў адказе. Галоўнае не адчайвацца і верыць у сябе – тады вырашыш усе праблемы”, – упэўнены Аляксандр.
 
Візавы лікбез ад Еўратура

Польскае пытанне

У консульствах усё неаднолькава і няпроста: рыхтуюць дакументы муж і жонка, аднолькавыя візы, паездкі і бюджэт – аднаму ставяць аднаразовую, іншаму – гадавую. Падставы можна даведацца хіба ў консула. Гэта зусім не выпампоўванне грошай агенцыямі, чаго не сказаць пра рэгістрацыю на польскія візы.
Аляксандр: "Тут не толькі ў нас праблема – мяркую, палякі нешта маюць. Самі фірмы звяртаюцца да пасярэднікаў. У выніку кошт узрастае да 120 еўра за рэгістрацыю + 60 еўра консульскага збору. І няма гарантыі, што атрымаеш гадавую ці шматразовую візу”.
 
Культурніцкія і адукацыйныя візы для актыўных

Варыянт для сацыяльна актыўных – атрымаць візу праз міжнародныя праграмы бясплатна і без чаргі. Насамрэч праблема не ў грошах, галоўнае – доступ да консульства. Такіх праграм для беларусаў, украінцаў, расіян вельмі шмат. І чамусьці менавіта беларусаў ўдзельнічаюць вельмі мала, а ліміт дабіраюць з расіянаў ці украінцаў.
Аляксандр: "Для многіх еўрапейцаў Беларусь і Сібір – адное і тое ж. Трэба больш стасавацца з замежнікамі, каб быць візітнай карткай Беларусі. Самае каштоўнае ў Беларусі – гэта людзі, і яны павінны прадстаўляць краіну, а не палітыкі ці эканамічныя паказнікі”.
Інфармацыю пра адукацыйныя праграмы шукайце ў сацыяльных сетках, напрыклад суполка "Стыпендыі, гранты, праграмы для беларусаў”, на сайтах http://www.kariera.by, http://www.adukacyja.info/, http://www.ampby.org/ і іншых.

Літва як "візавы банкамат”

Літва зараз – самы просты спосаб трапіць у Еўропу. Але літоўцы пачалі крыўдзіцца, што беларусы карыстаюцца іх консульства як "візавым банкаматам” – часта абразаюць даты. Апошнім часам пачалі прасіць 100% пацверджанне аплаты жытла ў Літве.Шукаць танныя авіяпералёты можна на Skyscanner. Цікавыя прапановы і акцыі з’яўляюцца тут.
Категория: Еўропа | Добавил: bostonceltics (20.06.2013)
Праглядаў: 704 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка