НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Гісторыя

Юрась Копцік: У пасведчанні аб смерці пазначалі не “расстрэл”, а “запаленне мозгу”

Зараз на месцы турмы адрэстаўраваны Калегіум езуітаў.  

Расстрэльвалі людзей не на тэрыторыі турмы, а ў прыгарадных лясах - на Кабыляцкай гары і па Магілёўскай шашы. У 80-ыя гады 20 стагоддзя аршанскі даследчык Юрась Копцік, які на той час працаваў карэспандэнтам газеты "Ленінскі прызыў”, шмат ездзіў па раёне і сабраў унікальны матэрыял – успаміны сведкаў расстрэлаў і сваякоў расстраляных.

Пры сустрэчах Юрася Копціка са сваякамі расстраляных высветлілася яшчэ адна малавядомая акалічнасць - падчас хрушчоўскай "адлігі”, калі пайшла першая хваля рэабілітацыі, у пасведчаннях пра смерць расстраляным пісалі іншыя прычыны смерці, бо колькасць расстраляных была неверагодна вялікай.

- Пазначалі ў пасведчаннях аб смерці, напрыклад, не "расстрэл”, а "запаленне мозгу”. І толькі пасля "перабудовы”, у 90-ыя гады сваякі расстраляных пры Сталіне здолелі даведацца сапраўдную прычыну смерці сваіх блізкіх – расстрэл, - кажа Юрась Копцік.         

У 80-ыя гады былі выяўленыя і асноўныя месцы расстрэлаў у Воршы. У верасні 1982-га ў лесе на Кабыляцкай гары пад Воршай пры будаўніцтве была знойдзеная яма з целамі 50 расстраляных. Камісія прызнала, што гэта расстрэлы савецкіх часоў.

 

Вось гэты ўнікальны дакумент:

"20 верасня 1982 года "Камісія з прадстаўнікоў савецкіх і адміністратыўных органаў (пракурор, судовы эксперт, прадстаўнік ваенкаманта, міліцыя) правяла агляд парэшткаў, знойдзеных пры будаўніцве чыгуначнага адгалінавання Ворша-Паўночная. Пасля апытання мясцовых жыхароў і правядзення эксгумацыі, камісія выключае магчымасць таго, што гэтыя людзі былі расстраляныя падчас нямецкай акупацыі:

"Як правіла, немцы праводзілі расстрэлы адкрыта, а не ў глухіх месцах, з аўтаматаў без пашкоджання касцей галавы (…) Агляд  месца паказаў, што захаванне праведзенае ў 1937-1939 г. у глухім лясным масіве (…) усе пяцьдзесят чарапоў маюць адтуліны ад кулі ў лобнай часцы”.

 

У 90-ыя гады на Кабыляцкай гары ўсталяваны памятны знак - вялізны камень з чырвонага дняпроўскага граніту.

На сённяшні дзень актуальным стала ўшанаванне месца расстрэлу па Магілёўскай шашы, дзе у 20-30 гадах 20 стагоддзя ў межах тагачаснай Воршы (цяпер Мікрараён-3) адбываліся расстрэлы. Месца ніяк не ўшанаванае, не мае памятных знакаў. З'яўляецца месцам адпачынку жыхароў мікрараёну.



Источник: http://spring96.org/be/news/69050
Категория: Гісторыя | Добавил: Fox (12.02.2014) W
Праглядаў: 599 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка