НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Гісторыя

Расійскі блогер Арцемій Лебедзеў пра Брэсцкую крэпасць: «Асобна — подзвіг людзей, асобна — якасць помніка»

На думку Лебедзева, машына прапаганды неверагодна перабольшыла значэнне абароны бітвы за Брэсцкую крэпасць.

Апроч таго, ён нагадвае, што Брэст не горад-герой, а крэпасць-герой. «Таму што горад Брэст – не герой, а баязлівец, калі раздаваць ацэнкі», - піша блогер,

аргументуючы гэта тым, простае насельніцтва (у адрозненне ад вайскоўцаў з сем’ямі) не збіралася абараняць Савецкі Саюз і пакінула горад.

«Сёння, калі былыя КДБшнікі вучаць рускіх людзей верыць у бога, асабліва важна нагадаць, што трэба аддзяляць мух ад катлет. Асобна — подзвіг людзей, асобна — якасць помніка.

Помнікі Вялікай айчыннай вайне безгустоўней адзін аднаго. Плошчы, аформленыя вечным агнём — апафеоз брэжнеўскай школы архітэктурна-горадабудаўнічай дэградацыі і непрафесіяналізму. Стэлы, што стаяць у кожным раёне, жудасныя.

Самае галоўнае, што стэла са звычайнага бетону тут жа становіцца святой — яе нельга ні зачапіць, ні знесці. Хоць па сутнасці яна — кавалак бяздушнага кан'юнктурнага лайна.

Але ўсе баяцца пра гэта сказаць услых, таму што «нашы дзяды ваявалі за нас». Мой дзед ваяваў за тое, каб не было вайны, а не за тое, каб пры выглядзе выродлівага помніка я падаў на калені і плакаў. І я пра гэта заўсёды памятаю», — падсумоўвае ён.


Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=122211

Категория: Гісторыя | Добавил: Fox (05.02.2014) W
Праглядаў: 706 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка