НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Рэгіён

Глыбоччына: жыхары вёскі патрабуюць захаваць школу

Другі ліст у выканкам падпісала ўжо паўсотні чалавек. Гэта больш як 10% ад агульнай колькасці насельнікаў, тлумачыць мясцовы жыхар, актывіст кампаніі "Гавары праўду" Яраслаў Берніковіч:

"Людзям надакучыла, што ўлады нават не цікавяцца меркаваннямі вяскоўцаў. Больш таго: нават не паведамляюць, што стане пасля закрыцця школы – ці размяркуюць вучняў па іншых вясковых школах, ці ім давядзецца ездзіць у Глыбокае, за 12 кіламетраў. Вядома, такія паездкі – гэта нязручна для дзяцей. І хаця зараз вучняў у нашай школе засталося ўсяго 30, у выпадку закрыцця дзяцей тут з часам не будзе зусім, застануцца адны старыя. Бо анічога не робіцца, каб моладзь заставалася на вёсцы. Калі робіцца, то толькі ў нейкіх справаздачах".

Так, у справаздачы райвыканкаму трапіла адзначэнне юбілею школы ў Верхнім: сёлета ёй споўнілася 50 год. Святкавалі ўрачыста, а праз колькі дзён прыйшла навіна: школу скарачаюць. Прыкладна тады ж стала вядома, што плануеццазакрыццё і паштовага аддзялення. Вяскоўцы абурыліся, і ў райвыканкам пайшоў першы калектыўны ліст пратэсту. Адказу на яго яшчэ няма, хаця пры такой колькасці падпісаўшыхся райвыканкам мусіць не толькі адказаць пісьмова, але правесці ў Верхнім сход па гэтай праблеме.

Цяпер у выканкам накіраваны ліст і супраць закрыцця школы. Толькі захаваўшы тое, што яшчэ засталося з сацыяльных дабротаў, можна гаварыць пра захаванне самой вёскі, лічыць Я. Берніковіч:

"Гэта ўжо цэлая кампанія "Уратуем вёску". Нашай вёсцы, між іншым, у наступным годзе споўніцца 600 гадоў. Раённыя ўлады, падобна, падрыхтавалі такія падарункі да юбілею: адно скараціць, другое зачыніць… Дзе так званыя "сацыяльныя стандарты"? Ці гэта тычыцца толькі "аграгарадкоў", якія ствараюць апошнімі гадамі, а звычайныя вёскі мусяць вымерці разам з жыхарамі?"

Дарэчы, аграгарадок у Верхнім таксама стваралі. Толькі саматужна, метадам "народнай будоўлі" – што, зрэшты, і стала прадметам піяру мясцовых уладаў. Два гад таму гэтую ініцыятыву з энтузіязмам расхвальвалі дзяржаўныя СМІ – як работнікі выканкаму і мясцовых прадпрыемстваў адрамантавалі Дом культур, школу, ФАП, тое самае аддзяленне сувязі, якое хочуць цяпер зачыніць. Як толькі мода на аграгарадкі пачала сыходзіць, нецікавымі для ўладаў сталі і жыхары Верхняга з іхнымі клопатамі і патрэбамі. Але вяскоўцы з гэтай сітуацыяй нязгодныя.




Источник: http://spring96.org/be/news/67952
Категория: Рэгіён | Добавил: Fox (18.12.2013)
Праглядаў: 596 | Теги: грамадства | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка