НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Еўропа

Грунвальдская бітва ў 3D — відэа

У Польшчы створана першая ў свеце стэрэаскапічная карціна — 
«Грунвальдская бітва» мастака Яна Матэйкі, напісаная ў 1878 годзе. Польская
кампанія «Platige Image» стварыла аб’ёмныя копіі ўсіх 67 персанажаў палатна.
Цяпер знакамітая карціна выглядае вось так:


«Грунвальдская бітва» — самая вядомая карціна Матэйкі: на
палатне можна ўбачыць найважнейшых гістарычных асобаў, якія бралі ўдзел у
бітве, сярод іх князь Вітаўт і магістр Ульрых фон Юнгінген.

Зараз арыгінал карціны знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане, 
аднак гэта не перашкаджае сучасным творцам рабіць яе копіі, якія б’юць
сусветныя рэкорды — ужо існуюць копіі ў выглядзе драўлянага барэльефу, а
таксама вышытая копія, на якую пайшло 90 кіламетраў нітак.

Паглядзець на паэтапнае стварэнне 3D-копіі «Грунвальдскай бітвы» можна тут (http://www.behance.net/gallery/Battle-of-Grunwald/3944653)



Источник: http://nn.by/
Категория: Еўропа | Добавил: wasek07 (19.06.2012)
Праглядаў: 1089 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка