НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Рэгіён

Орша: пікет супраць знішчэння парку забаронены

Прычына забароны пікету – адсутнасць дамоваў на ахову, медычнае абслугоўванне і прыборку тэрыторыі пасля акцыі. Паводле аднаго з заяўнікаў, Алеся Шутава, з усімі гэтымі службамі выканкам патрабуе заключыць дамовы загадзя:

"Па логіцы ўладаў, трэба заключыць дамовы, заплаціўшы грошы. А пасля гэтага вам усё адно могуць адмовіць у дазволе пікету.Але нават не гэта найбольш абурае: чыноўнікі вызначылі такі парадак падрыхтоўкі акцыяў, які немагчыма выканаць. Райвыканкам патрабуе , каб дамовы з міліцыяй, лекарамі, дворнікамі былі заключаныя загадзя, а самі гэтыя службы згаджаюцца заключыць такія дамовы толькі пасля згоды выканкаму. І ніхто не саступае".

Парк паміж вуліцамі Молакава і Паркавая мае ўласны назоў "Парк піянераў", яго дзеліць на дзве часткі вуліца Партызанская. Назву парка мала хто памятае нават з тутэйшых жыхароў, але для іх гэтая "зялёная выспа" – адзіны куточак жывой прыроды, дзе можна прагуляцца з дзецьмі і падыхаць хоць крыху свяжэйшым паветрам… Праблема вынішчэння парка дзеля будаўніцтва паўстала ў Оршы гэтым летам. Мясцовыя жыхары аднойчы ўбачылі плот на тэрыторыі аднаго з нешматлікіх месцаў адпачынку, а потым пачалі вырубацца дрэвы. Жыхары мікрараёна "Чаромушкі" звярнуліся да журналістаў мясцовага сайта orshatut.by, і таямніца, схаваная за плотам, адкрылася: гарадскія ўлады далі дазвол на пабудовы "шматпавярховіка" проста ў парку.

Аршанцаў абурыла тое, што іх інтарэсы нікім не ўлічваюцца. Але абмеркоўваць шляхі абароны парку на пікеце райвыканкам забараняе. І гэта не адзіная праблема, якую забаронена абмяркоўваць з гараджанамі. Так, напрыканцы кастрычніка мясцовыя актывісты замаўлялі пікет пра неабходнасць рамонту аварыйнага маста цераз Днепр. І таксама атрымалі пісьмовую забарону. Цяпер яны чакаюць разгляду іхнай скаргі ў судзе, бо лічаць, што забарона райвыканкаму парушае правы на правядзенне масавых акцый, на публічнае выказванне сваіх меркаванняў, на свабоду распаўсюду інфармацыі, якую спрабуюць прыхаваць ад землякоў.



Источник: http://spring96.org/be/news/67693
Категория: Рэгіён | Добавил: Fox (09.12.2013)
Праглядаў: 558 | Теги: грамадства | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка