НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Еўропа

STUDY TOURS TO POLAND (ДЛЯ СТУДЭНТАЎ)

Польска-Амэрыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Эўропы ім. Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў прыняць удзел у Праграме Study Tours to Poland (STP).

Візыты адбываюцца ў кастрычніку і лістападзе 2013 (дакладныя даты ўдзелу будуць паведамляцца прынятым удзельнікам індывідуальна). Працягласьць візыту – 12 дзён.
У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел пасьпяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадзкім жыцьці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаваньням:

- Узрост 18 – 21 год (1 студзеня 1992 – 30 чэрвеня 1995 году);
- Зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расеі;
- Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расеі (у Бранскай, Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласьцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе);
- Маюць дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяньня ня можа быць карацейшы чым да 31 сакавіка 2014 году);
- Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland.

Арганізатар праграмы бярэ на сябе выдаткі на пражываьнне і харчаваньне на тэрыторыі Польшчы падчас візыту, выдаткі па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы візыту. Удзельнікі атрымаюць запрашэньні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу. Арганізатары не вяртаюць дадатковых выдаткаў, зьвязаных з атрыманнем візы, напрыклад, з паездкай у консульства. Удзельнікі аплачваюць выдаткі на страхоўку, патрэбную для атрыманьня візы ў Польшчу. Удзельнікі праграмы Study Tours to Poland для студэнтаў бяруць на сябе частку выдаткаў на дарогу, зьвязаных з паездкай у Польшчу (для беларусаў – да 100 злотых).

Падрабязная інфармацыя пра праграму і неабхоныя дакумэнт – на сайце

Апошні тэрмін падачы заявак: 5 ліпеня 2013 году.
Категория: Еўропа | Добавил: bostonceltics (18.06.2013)
Праглядаў: 671 | Теги: тур, для студентов, Польша | Рейтинг: 1.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка