НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Еўропа

«Талерантная журналістыка» ад сеткі міратворчых арганізацый

У 2010 годзе EEGN упершыню быў праведзены Міжнародны конкурс імя Юрыя Атамана на лепшую публікацыю паталерантнасці, інтэграцыі, узаемнай павазе і ўзаемаразуменні. Досведнекалькіх гадоў правядзення конкурсу паказаў, што падрыхтоўка такіх матэрыялаў для журналістаў - справа няпростая. Нават прафесіяналам часам не хапае ведаў пра прынцыпы стварэння карэктных матэрыялаў. Этычнай максімы «не нашкодзь» дастаткова толькі на першым этапе. Але сутыкаючыся з канкрэтнай сітуацыяй, журналіст задумваецца: як менавіта не нашкодзіць пры падрыхтоўцы матэрыялу на этнічную тэматыку, па праблемах людзей з інваліднасцю, па тэме гомасэксуальнасці? Навыкі дводзіцца асвойваць на практыцы.

Брашура «Талерантнасці журналістыка» скіравана на тое, каб дапамагчы ў гэтым усім, хто імкнецца развіць сваё майстэрства і прафесіяналізм.

Брашура падсумоўвае ідэі і разважанні экспертаў-сябраў журы Міжнароднага конкурсу публікацый праталерантнасць, аформленыя ў выглядзе парадаў, і запрашае чытачоў паразважаць разам з аўтарамі прапрынцыпысацыяльна адказнай журналістыкі.

Усходне-Еўрапейская Сетка грамадскіх міратворчых арганізацый нагадвае, што прыём публікацый на конкурс працягваецца да 16 студзеня 2014 года.

Намінацыі конкурсу

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя ў наступных намінацыях:

– лепшая публікацыя пра прыклады паспяховай інтэграцыі, пра знаходжанне паразумення, пераадоленне непаразумення ў грамадстве;

– лепшая публікацыя пра праблему расізму, ксенафобіі і розных формаў няцерпімасці ў грамадстве;

– лепшая непрадузятая публікацыя пра канфлікт, якая ўзважана адлюстроўвае прадмет канфлікту, пазіцыі бакоў, якая дэманструе перавагі негвалтоўных метадаў вырашэння канфліктаў.

У кожнай намінацыі будуць адабраны тры лепшыя публікацыі. Конкурсам прадугледжана ўзнагароджанне пераможцаў грашовымі прэміямі ў памеры:

1 месца – 150 даляраў,

2 месца – 100 даляраў,

3 месца – 70 даляраў.

З 2011 г. арганізацыйным камітэтам конкурсу заснавана адмысловая намінацыя за лепшую публікацыю пра талерантнасць, пераадоленне нецярпімасці, напісаную маладымі аўтарамі (ва ўзросце ад 14-ці да 20-ці гадоў). Аўтар лепшай публікацыі ў адмысловай намінацыі будзе ўзнагароджаны грашовай прэміяй у памеры 90 даляраў.

 

Умовы ўдзелу ў конкурсе

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя і грамадзянскія журналісты, штатныя і пазаштатныя супрацоўнікі агульнанацыянальных і рэгіянальных рэдакцый, студэнты факультэтаў і аддзяленняў журналістыкі, старшакласнікі з Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны, якія апублікавалі ў друкаваных перыядычных СМІ ці ў інтэрнэт-СМІ матэрыялы па ўказанай тэматыцы толькі ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2013 года.

Адзін аўтар мае права падаць на конкурс па адной публікацыі ў асобнай намінацыі. Разглядаюцца матэрыялы на мовах чатырох краінаў (Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны). Памер артыкула не абмежаваны. Публікацыі, прысвечаныя падзеям мінулага (да 2000 г.), павінны мець выразную сувязь з сучаснасцю.

Прымаюцца адсканаваныя электронныя версіі артыкулаў друкаваных выданняў ці дзейсныя гіперспасылкі на матэрыялы інтэрнэт-СМІ з абавязковым указаннем імя, прозвішча і кантактнай інфармацыі аўтараў, назвы СМІ, даты публікацыі, а таксама ўказаннем намінацыі, на якую прэтэндуе той ці іншы артыкул аўтара.

 

Тэрміны

Прыём публікацый: у перыяд з 16 лістапада 2013 г. па 16 студзеня 2014 г.

Абвяшчэнне вынікаў конкурсу: 16 лютага 2014 г.

 

Кантакты

Дасылайце матэрыялы на электронны адрас арганізацыйнага камітэта IV Міжнароднага конкурсу журналісцкіх публікацый імя Юрыя Атамана: mediatolerance2013@gmail.com




Категория: Еўропа | Добавил: Fox (27.12.2013)
Праглядаў: 610 | Теги: свабода слова | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка