НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Рэгіён

У Оршы забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча

Выступ знакамітага спевака ўваходзіў ў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню нараджэння Уладзіміра Караткевіча і павінен было адбыцца ў музеі пісьменніка сёння. Адпаведна і песні, якія павінны былі выконвацца на канцэрце, планаваліся пераважна на тэксты Уладзіміра Сямёнавіча.

Але напярэдадні стала вядома, што канцэрту не будзе. Як паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал, па словах аднаго з арганізатараў мерапрыемства, забарона канцэрту - гэта ініцыятыва не нашых чыноўнікаў ад культуры, такі загад магло спусціць толькі больш высокае кіраўніцтва. Тым больш, што каля тыдня таму, таксама за дзень да плануемай даты, такі ж канцэрт быў забаронены па загадзе з аблвыканкама ў Полацку. Тады аднаго з арганізатараў полацкага канцэрта нават паабяцалі звольніць з пасады.

У Оршы сітуацыя адбылася падобная. Першапачаткова ніякіх праблем з выступам Вайцюшкевіча не было, але нечакана ўчора арганізатарам паведамілі аб немагчымасці правядзення мерапрыемства. Раней Зьміцер неаднаразова выступаў на розных пляцоўках горада.

Замест канцэрту для людзей, якія прыйдуць на Вайцюшкевіча, работнікамі музея тэрмінова падрыхтавана іншая праграма з чытаннем вершаў і праглядам фільма, прысвечанага Караткевічу.

Нагадаем, што вясной 2011 года Зьміцер Вайцюшкевіч з шэрагам іншых папулярных беларускамоўных выканаўцаў патрапіў у так званы "чорны спіс". Музыкаў з гэтага спісу забаранялася трансляваць па тэлебачанні і радыё, а таксама ствараліся перашкоды для іх канцэртнай дзейнасці.



Источник: http://spring96.org/be/news/67448
Категория: Рэгіён | Добавил: Fox (28.11.2013)
Праглядаў: 676 | Теги: культура | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка