НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Віцебск

Курс для менеджараў культуры
Сабраць поўную залу на канцэрт, арганізаваць вялізную выставу, прапіярыць дакументальны кінапаказ, знайсці памяшканне пад вегетарыянскі фуд-маркет. Прычым, зрабіць гэта ў родным горадзе і не разарыцца.

Як гэта зрабіць лепей, ведаюць тыя, хто ўжо не раз ладзіў падобнае. Гэта вельмі розныя людзі, але, самае галоўнае, яны дасведчаныя і не сквапныя на інфармацыю — падзеляцца ўсім, што ведаюць.


Прыміце ўдзел у Курсе менеджараў культуры і арт-падзей „Lumini” (Віцебск) — даведаецеся пра справу з першых рук:
Уладзімір Шаблінскі, дырэктар канцэртнай агенцыі «Шаблі»,
Павел Белавус, «Арт-Сядзіба»,
Аляксандр "Папа Бо” Багданаў, прадусар,
Вера Анціпава і Філ Марозаў, «Дом Фішэра»,
Алесь Плотка, PR-мэнэджар культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»,
Павел Касцюкевіч, кнігарня «Логвінаў»
і шмат іншых.

Курс „Lumini” разлічаны на маладых людзей узростам ад 16 да 26 гадоў. Першая частка праходзіць з сакавіка па чэрвень 2014 г. Другая частка — ўвосень 2014 г. Заняткі праходзяць у Віцебску па выходных. Пасля лекцый і семінараў запланаваная практыка ў культурніцкіх установах Беларусі.

Для ўдзелу выдаткуйце 15 хвілін вольнага часу і дашліце на пошту: luminikurs@gmail.com наступныя дадзеныя пра сябе:

Імя, прозвішча
Дата нараджэння
Месца працы/вучобы, род дзейнасці
Спасылка на ваш профіль Вконтакте і/альбо Facebook
Нумар асабістага мабільнага тэлефона
Асабісты e-mail, які вы рэгулярна правяраеце!
Ваш досвед у культурніцкай і арт-сферы
Чатыры-сем сказаў пра матывацыю — навошта вам патрэбны ўдзел у курсах.

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел у курсе прадугледжвае наведванне ўсіх заняткаў! Апошняя дата прыёму заявак — 16 сакавіка, 23:59 па беларускім часе. Вынікі адбору — 19 сакавіка.

Па ўсіх дадатковых пытаннях не саромцеся звяртацца на e-mail: luminikurs@gmail.com

Категория: Віцебск | Добавил: Admin (12.03.2014)
Праглядаў: 772 | Теги: Курс „Lumini”, Віцебск, культурa | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка