НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Віцебск

У Воршы адзначаюць 85-я ўгодкі Ўладзімера Караткевіча

Імпрэза была непрацяглая. Яе вяла Ліна Гатоўская, нядаўна прызначаная дырэктарка музэя Ўладзімера Караткевіча. Выступілі і супрацоўнікі бібліятэк горада, і пачынальніца збору экспанатаў для музэя славутага земляка, цяпер ужо пэнсіянэрка, былая настаўніца сярэдняй школы № 3 Лілія Радомская.

Вучні некалькіх школ падрыхтавалі і прачыталі вершы Караткевіча. Адступленьнем ад звычайнай традыцыі штогадовых літаратурных чытаньняў каля помніка стала хіба тое, што слова для выступаў не атрымалі мясцовыя літаратары. У мінулыя гады ў падобных імпрэзах заўжды бралі ўдзел і сябры аршанскага літаратурнага аб’яднаньня «Дняпроўскія галасы», і тыя, хто піша вершы, але не належыць да нейкіх творчых суполак.

Пасьля імпрэзы ў гарадзкім дзіцячым парку, дзе стаіць помнік, госьці сьвяткаваньняў перайшлі ў музэй Уладзімера Караткевіча. Тут быў прэзэнтаваны адмысловы канвэрт з адмысловай жа маркай, які «Белпошта» выпусьціла да сёлетніх угодкаў.

«Звычайна „юбілейныя“ канвэрты выпускаюцца да „круглых“ угодкаў. Але мы зьвярнуліся да кіраўніцтва „Белпошты“, і там пайшлі нам насустрач: выдалі канвэрт да 85-годзьдзя, на знак асаблівай павагі да нашага земляка-пісьменьніка», — апавёў Уладзімер Кузубаў, дырэктар музэйнага комплексу «Гісторыя і культура Аршаншчыны».

Адна з ключавых імпрэзаў гэтага дня — адкрыцьцё выставы Беларускага саюзу мастакоў «Зямля пад белымі крыламі-2015», паглядзець якую таксама змогуць наведнікі музэя Ўладзімера Караткевіча. Прэзэнтаваць выставу прыехаў зямляк-аршанец, вядомы беларускі мастак Мікола Купава.

«11 мастакоў прадставілі свае працы, прысьвечаныя Ўладзімеру Караткевічу. Сярод іх і мае творчыя работы — да кнігі казак Караткевіча „Лебядзіны скіт“. Усе мастакі паказалі асобу Караткевіча вельмі грунтоўна — гэта і партрэты Караткевіча, і краявіды, якія натхнялі яго на літаратурную творчасьць», — сказаў спадар Купава.

Яшчэ адну выставу прапанавалі гледачам удзельнікі мясцовай мастацкай суполкі «Рэнэсанс». Гэтая экспазыцыя — у гарадзкім цэнтры культуры. Тут жа заплянаваны і сьвяточны канцэрт у гонар памяці Ўладзімера Караткевіч


Увечары канцэрт пройдзе і ў музэі Ўладзімера Караткевіча — там выступіць Сяргей Долгушаў, артыст дзяржаўнай філярмоніі, вакаліст праектаў Harmonic style project, SD і групы «Вурай».
http://www.svaboda.org.

 

 
 
Категория: Віцебск | Добавил: Admin (26.11.2015)
Праглядаў: 491 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка