НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » ВЫБОРЫ 2014

Апазіцыйных актывістаў не прапусцілі на выбары ў Віцебскі гарсавет

Сярод тых, каму адмоўлена ў магчымасці балатавацца – прадстаўнікі АГП, Партыі БНФ, прыхільнікі стварэння БХД, актывісты кампаніі "Гавары праўду".

Вынікі рэгістрацыі паказалі, што на выбарах у Віцебскі гарсавет 18 з 40 акругаў будуць безальтэрнатыўнымі – там будзе ўсяго па адным кандыдаце "на выбар", гаворыць праваабаронца Павел Левінаў:

"Увогуле выбары ў Віцебскі гарсавет можна ўжо не праводзіць! Зварот з такой прапановай я ўжо даслаў у Цэнтарвыбаркам з просьбай адказаць мне па сутнасці. Навошта марнаваць дзяржаўныя грошы, калі ў 18 акругах вынік вядомы загадзя, а яшчэ па 22 акругах – цалкам прадказальны? Асобна хачу звярнуць увагу на зарэгсістраваных кандыдатаў: сярод іх 4 кіраўнікі ЖКГ, некалькі галоўурачоў віцебскіх медустаноў, больш за дзесятак кіраўнікоў прадпрыемстваў, чыноўнікі вышэйшага рангу. Там няма ніводнага простага чалавека! Усе – выключна на адказных пасадах, і таму напрошваецца пытанне: а як жа іхныя службовыя абавязкі? Там далёка не ўсё бездакорна: прыкладам, кіраўнік службы ЖКГ Першамайскага раёну Іваноў дагэтуль не выканаў добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, за што мае пракурорскае папярэджанне. Але ж ідзе ў дэпутаты як абаронца народных інтарэсаў! У дэпутаты ідуць галоўурачы, дырэктары школ, якім і без таго мусіць хапаць справаў па працы… Некалі абраннікаў называлі "народныя дэпутаты", аднак потым слова "народныя" прыбралі, і гэта справядліва – на карысць народа гэтыя людзі нічога не робяць!"

Амаль палова з тых, каго зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты Віцебскага гарсавета – гэта дзеючыя дэпутаты, якія вырашылі застацца на паўторны тэрмін, адзначае Павел Левінаў. Што да яго асабіста, то праваабаронцу не зарэгістравалі, бо знайшлі сярод 75 здадзеных за вылучэнне подпісаў 1 несапраўдны.

"Я здаў роўна 75 подпісаў, як патрабуе заканадаўства. Усе яны сапраўдныя, і больш за тое: кожны, хто за мяне падпісваўся, запаўняў бланк адмысловай заявы на выпадак праверкі – пра тое, што ўласнай рукой ставіў у падпісным лісце дату і подпіс. Гэтыя заявы я таксама аднёс у камісію. Аднак мне заявілі, што знайшлася адна спадарыня, якая засведчыла, што дату запісала не яна"… -- распавёў Павел Левінаў.

Праблемы з подпісамі – самая распаўсюджаная прычына, па якой не рэгістравалі прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Так, у кожнага актывіста кампаніі "Гавары праўду" з дзевяці, якія хацелі балатавацца ў Віцебскі гарсавет, несапраўднымі прызналі роўна па адным подпісе з 75. Гэта неабходны "мінімум" для нерэгістрацыі. У віцебскага каардынатара руху "За свабоду" Хрыстафора Жаляпава са 100 сабраных подпісаў прызнана несапраўднымі 5: 4 подпісы ў час першай праверкі, і яшчэ 1 падчас другой. Дакладна такая самая сітуацыя і ў Тацяны Севярынец, віцебскай каардынатаркі аргкамітэту па стварэнні БХД.



Источник: http://spring96.org/be/news/69249
Категория: ВЫБОРЫ 2014 | Добавил: Fox (20.02.2014) W
Праглядаў: 680 | Теги: выбары-2014, АГП, Гавары праўду, БНФ | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка