НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » ВЫБОРЫ 2014

Кандыдат Аляксей Гаўруцікаў не можа надрукаваць сваю праграму ў Дубровенскай "раёнцы"

Рэдактар "Дняпроўскай праўды" Святлана Шурпакова  заявіла, што ў праграме кандыдата ў дэпутаты абласнога савету ўтрымліваецца "прыхаваны заклік да змянення канстытуцыйнага ладу і змены ўлады".

Аляксей Гаўруцікаў, актывіст аргкамітэту па стварэнні Сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада", які балатуецца па Дубровенскай выбарчай акрузе №11, быў вымушаны тройчы з'ездзіць у рэдакцыю. Але перамовы з рэдактаркай Святланай Шурпаковай плёну не далі.

"Першы раз я паехаў у Дуброўна 4 сакавіка, падаў ў газету сваю біяграфію і праграму.  Мяне папрасілі прыехаць 6 сакавіка, каб падпісаць дамову. Прыехаў. Тут рэдактарка мне заявіла, што я ўключыў у праграму непраўдзівыя звесткі. Справа тычылася палітвязня Мікалая Статкевіча: я запісаў яго ў спіс сваіх давераных асоб, але ягоную кандыдатуру "не прапусціла" акруговая камісія. На час падачы матэрыялаў у газету я гэтага яшчэ не ведаў, таму давялося тэрмінова выпраўляць звесткі. Я тут жа ўсе паправіў і напісаў новую заяву, каб надрукавалі мае агітацыйныя матэрыялы. Мяне папрасілі прыехаць яшчэ праз пару дзён. Я прыехаў 10 сакавіка. І тут рэдактарка мне заяўляе, што ў маёй праграме ёсць "прыхаваны заклік да змянення канстытуцыйнага ладу і змены ўлады". І там, маўляў, друкаваць яе не будуць", -- распавёў кандыдат у дэпутаты.

Святлана Шурпакова  адмовілася даць пісьмовы адказ наконт прычынаў адмовы.


СВЕТЛАНА СЕМЁНОВНА ШУРПАКОВА
Главный редактор

Таму , каб мець дакументальныя сведчанні парушэння выбарчага заканадаўства, актывіст запісаў змест адмовы  ў рэдакцыйную кнігу скаргаў і прапаноў. І пазначыў,  што чакае ад рэдактаркі  пісьмовага адказу. Потым звярнуўся са скаргамі ў акруговую выбарчую камісію па Дубровенскай выбарчай акрузе №11 і ў раённую пракуратуру.



фото жалобы в книгу замечаний и предложений

"Звышпільнасць" рэдактаркі "раёнкі" беспадстаўная, мяркуе Аляксей ГаўруцікаўІ Матэрыялы, прапанаваныя ў газету, у якіх рэдактарка пабачыла "прыхаваныя заклікі", без праблем прагучалі ў ягоным выступе па абласным радыё. Нічога супроцьзаконнага рэдакцыя абласнога радыё ў ім не ўбачыла, і ў абласной выбарчай камісіі таксама не было аніякіх прэтэнзій.



Изображение

Изображение
Категория: ВЫБОРЫ 2014 | Добавил: Admin (12.03.2014)
Праглядаў: 889 | Теги: Дубровно, Дняпроўская праўда, Жалоба, Гаврутиков А.А. | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка