НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » ВЫБОРЫ 2014

Канфлікт правоў незалежнага кандыдата і дзяржаўнага СМІ

Віцебскі незалежны кандыдат у дэпутаты абласнога савету Адляксей Гаўруцікаў не можа размясціць свае агітацыйныя матэрыялы ў дубровенскай раённай газеце. Бо выбарчае заканадаўства пацвярджае ягонае права на гэта, а заканадаўства аб СМІ дазваляе "раёнцы" адмовіць кандыдату.

Адказ такога зместу  актывіст аргкамітэту па стварэнні Сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада"атрымаў з Цэнтрвыбаркаму. Туды Аляксей Гаўруцікаў звярнуўся са скаргай га дзеянні  рэдактара "Дняпроўскай праўды" Святланы Шурпаковай. Яна заявіла, што ў праграме кандыдата ўтрымліваецца "прыхаваны заклік да змянення канстытуцыйнага ладу і змены ўлады", і адмовілася  размяшчаць у "раёнцы"агітацыйныя матэрыялы.

 

Кожны кандыдат мае права скарыстацца сродкамі выбарчага фонду і надрукаваць свае агітацыйныя матэрыялы ў СМІ, тлумачыць юрыст Аляксей Гаўруцікаў. Адмова рэдактара, якая наладзіла ў выданні цэнзуру, абурыла актывіста, і напісаў скаргі на дзеянні Святланы Шурпаковай у раённую пракуратуру і ў ЦВК.

 

Адказ з Цэнтрвыбаркаму  Аляксей Гаўруцікаў ужо атрымаў. З яго вынікае, што кандыдат мае права на публікацыі матэрыялаў, але сродкі масавай інфармацыі маюць права яму адмовіць. Выбарчае заканадаўства стаіць у баку ад гэтага канфлікту інтарэсаў: яно

 рэгулюе толькі грашовыя ўзаемаадносіны паміж кандыдатам і СМІ. У ім прапісана, што кандыдат можа скарыстацца грашыма з выбарчага фонду, каб заплаціць за публікаванне ягоных матэрыялаў у газеце. Але прымусіць выданне  нешта друкаваць яно мае права не пускаць матэрыялы ў друк, нават калі гэта не проста артыкул, у кандыдацкая праграма.

 

Супярэчнасці паміж правамі розных суб'ектаў ужо знаёмыя Аляксею Гаўруцікаву. Ен ужо некалькі гадоў спрабуе вырашыць праблему арганізацыі масавых акцый у Віцебску:

 

"Як вядома, грамадзяне  маюць права  на мірныя сходы і публічнае выказванне сваіх меркаванняў. Але віцебскі гарвыканкам запатрабаваў, каб разам з заяўкай людзі  прыносілі дамовы на абслугоўванне акцый структурамі ЖКГ, міліцыяй і медыкамі. Але гэтыя структуры з намі папярэднія дамовы заключаць адмаўляюцца, і прымусіць іх таксама нельга. Атрымліваецца тое самае: мы маем права праводзіць пікет ці мітынг, але адказныя асобы маюць права не заключаць з намі дамовы. У выніку ніводнай масавай акцыі па ініцыятыве віцебскіх актывістаў за апошнія 4 гады так і не дазволілі".

Категория: ВЫБОРЫ 2014 | Добавил: Admin (12.03.2014)
Праглядаў: 623 | Теги: Кандидат в депутаты, Выборы 2014, Гаврутиков А.А. | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка