НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » ВЫБОРЫ 2014

Орша: кандыдату ў дэпутаты забаранілі выступ на радыё
Прыводзім тэкст выступу, які не прагучаў. Абзац, з-за якога выступ не трапіў у эфір, выдзелены.
 
Добры дзень паважаныя выбаршчыкі!
 
Я рады нашай сустрэчы ў радыёэфіры і спадзяюся на сустрэчу тварам да твару.
Мікалай Дзямідаў, кандыдат у дэпутаты Аршанскага раённага Савета па Чарнышэўскай выбарчай акрузе № 4. Вылучылі мяне выбаршчыкі акругі і Беларуская партыя левых «Справядлівы свет». Партыя аб'ядноўвае людзей, якія хочуць добрай сучаснасці і лепшай будучыні для Беларусі, хочуць пераменаў у эканоміцы краіны, павышэння ўзроўню жыцця нашых грамадзян. Партыя «Справядлівы свет» лічыць, што цяперашняя ўлада гэта зрабіць не можа і яе трэба мяняць.
Не справіўшчыся з эканамічным крызісам, чыноўнікі ўвесь цяжар яго наступстваў, усе свае памылкі перакладаюць на плечы грамадзян, пастаянна павышаюць цэны, тарыфы, прыдумляюць новыя падаткі і зборы. Будуюць на народныя грошы новыя палацы і рэзідэнцыі, закупляюць дарагі транспарт, увесь час трацяць сродкі на бяздзейныя мерапрыемствы.
Нашы ж даходы не паспяваюць за нястрымным ростам коштаў.
Каб звесці канцы з канцамі, даводзіцца абмяжоўваць сябе і сваіх дзяцей літаральна ва ўсім.
Што простым людзям чакаць ад заўтрашняга дня? Новых праблем і ніякіх перспектываў да лепшага. Кожны думае пра тое, што яшчэ падаражэе, як пражыць, хто дапаможа. Хлусня, карупцыя і самавольства ўладаў, безнадзейнасць і страх сталі нормай. Людзі губляюць веру ў справядлівасць.
Чаму так адбываецца? Таму што ў краіне няма свабодных і сумленных выбараў. Дэпутатаў усіх узроўняў не абіраюць. Іх прызначаюць тыя ж чыноўнікі. Прытым прызначаюць паслухмяных, залежных ад выканаўчай улады людзей, якія прымаюць і ўхваляюць усё, у тым ліку і антынародныя рашэнні.
 
Вы добра бачыце, як сёння ў рэгіёне растуць карупцыя і крадзяжы, з'явіліся выпадкі педафіліі, руйнуецца мост праз Днепр у раёне льнокамбіната, практычна не паляпшаецца якасць пітной вады. Усё гэта стала магчымым пры бяздзейнасці ўлады і з маўклівай згоды дзеючых дэпутатаў мясцовых Саветаў, якія не заўважаюць гэтых праблем.
 
Улада робіць усё, каб не дапусціць удзелу грамадзян у вызначэнні шляхоў развіцця краіны, горада, раёна. Любыя спробы выступаць супраць антынароднай палітыкі жорстка душацца. Мітынгі, дэманстрацыі, пікеты , забастоўкі забароненыя. У розныя выбарчыя камісіі горада Орша не ўключылі больш за 10 прадстаўнікоў партыі. Чаго баяцца ? Баяцца, што мы запатрабуем сумленнага падліку галасоў і не дапусцім фальсіфікацый.
Усё гэта супярэчыць Канстытуцыі і інтарэсам грамадзян, пазбаўляе іх права выбару.
Дзе ж выйсце? Ісці ці не ісці на выбары кожны вырашае сам. Але лежачы на канапе, абураючыся дзеяннямі ўладаў на кухні ці ў Інтэрнэце, зменаў да лепшага не дамагчыся. Партыя «Справядлівы свет» заклікае ўсіх да барацьбы за свабодныя і сумленныя выбары. Нам трэба разам дамагацца змен да лепшага. У нас ёсць канкрэтныя праграмы рашэння дзяржаўных і мясцовых праблем, але вырашыць іх можна толькі пры ўмове правядзення свабодных і сумленных выбараў. Нам усім патрэбна справядлівая ўлада, абраная на справядлівых выбарах.
Патрабаваць гэтага ад улады можа кожны. Не дайце сябе падмануць, станавіцеся назіральнікамі, сумленна працуйце ў выбарчых камісіях, процідзейнічайце фальсіфікацый, не галасуйце датэрмінова, растлумачвайце сітуацыю сябрам і знаёмым.
Ўсё застанецца па-ранейшаму, калі не дамагацца таго, каб на выбарах грамадзяне абіралі тых, каму давяраюць, і хто будзе здольны працаваць у інтарэсах людзей.
Партыя «Справядлівы свет» дае Вам альтэрнатыву.
І апошняе. Прыярытэтам для мяне будзе абарона правоў і свабод людзей. Я буду дапамагаць Вам у адстойванні вашых інтарэсаў.
Разам мы створым ўладу, якая будзе працаваць у інтарэсах людзей. Толькі разам мы даможамся справядлівасці! Толькі разам мы пераможам!
З павагай, кандыдат у дэпутаты па Чарнышэўскай выбарчай акрузе № 4, 
ваш Мікалай Дзямідаў.

Категория: ВЫБОРЫ 2014 | Добавил: Fox (27.02.2014) W
Праглядаў: 552 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка