НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » ВЫБОРЫ 2014

Зарэгістравана ініцыятыўная група актывісткі Руху ў Гарадку
Выбарчая кампанія ў мясцовыя Саветы пры млявай цікавасці грамадзян дайшла да этапа вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Гэты этап вылучэння пачаўся з 12 студзеня і закончыцца за 40 дзён да дня галасавання – 10 лютага.

Алёна Дэйнека, якая з’яўляецца актывісткай Руху "За Свабоду” і сябрам аргкамітэта БХД, падала заяву на рэгістрацыю групы яшчэ 10 студзеня. Акруговая камісія на пяты дзень разгледзела заяву і зарэгістравала ініцыятыўную групу Дэйнекі з сямі чалавек. За час збору подпісаў неабходна сабраць не менш 150 подпісаў за вылучэнне ў абласны Савет. Сябры каманды разлічваюць хутка сабраць гэтыя подпісы, як пры абходзе кватэраў, так і пры арганізацыі пікетаў у цэнтры Гарадка.

Алёна Дэйнека выступае за дэмакратычнае грамадства, дзе ўлада абіраецца на свабодных выбарах, вынікі якіх непрадказальны. Дэйнека таксама падтрымлівае ідэю "Народнага рэферэндума” – грамадзянскай кампаніі мэтай якой з’яўляецца вырашэнне самых актуальных пытанняў развіцця Беларусі праз усеагульнае волевыяўленне. Адпаведна Алёна выступае за выбары кіраўніка выканаўчай вертыкалі самімі выбаршчыкамі, а таксама за празрыстасць выкарыстання бюджэтных сродкаў, што лічыць вельмі важным для Гарадка пад час падрыхтоўкі да "Дажынак—2014”.

Грамадзяне, якія падзяляюць дэмакратычнае развіццё краіны, яе еўрапейскі выбар, могуць паведаміць аб сваім жаданні падтрымаць вылучэнне актывісткі Руху "За Свабоду!” або выказаць свае прапановы на мабільныя тэлефоны: +375297181301 ( МТС), +375296723842 (Вэлкам), або напісаць на мэйл: 250318@list.ru. //haradok.info
Категория: ВЫБОРЫ 2014 | Добавил: Admin (03.02.2014)
Праглядаў: 629 | Теги: рух “За свабоду”, Выборы 2014, Алёна Дэйнека, Гарадок | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка